Гэты фотаздымак, зроблены днямі на занятках у Малагарадзячыцкай сярэдняй школе Любанскага раёна, нам даслалі чытачы. За некалькі кіламетраў ад гэтых мясцін у гады Вялікай Айчыннай вайны народныя мсціўцы друкавалі газету «Звязда», рабілі свой унёсак у агульнанародную барацьбу супраць захопнікаў.
Настаўнік Анатоль Вялічка вядомы ў родных мясцінах як краязнавец, даследчык гісторыі партызанскага руху. Ён перадае сваім вучням захаваныя ў народнай памяці звесткі пра жыццё партызан, знаёміць з гісторыяй беларускіх газет і часопісаў, якія ў гады ваеннага ліхалецця прыраўнялі пяро да зброі.
Дзякуючы мясцовым аматарам-краязнаўцам у Любанскім раёне створана і даглядаецца шмат помнікаў барацьбітам за свабоду і незалежнасць Беларусі. У лясной зоне дзейнічае мемарыяльны комплекс, дзе можна ўбачыць партызанскі аэрадром, зямлянкі. Пра тое, як тут выпускалі газету «Звязда», нагадваюць экспанаты раённага музея народнай славы.
Яўген Пясецкі
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.