Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе, вызначаны яе паўнамоцтвы.
У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».