Вы тут

Качанава: Памяць пра Вялікую Айчынную вайну — у сэрцы кожнага беларуса


Памяць пра Вялікую Айчынную вайну святая, яна ў сэрцы кожнага беларуса. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.


Наталля Качанава падкрэсліла, што «ў сэрцы кожнага беларуса Вялікая Айчынная вайна застанецца назаўсёды, таму што Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар фашыстаў, знаходзілася пад акупацыяй больш за тры гады».

Спікер перакананая, што ў тых, хто спрабуе перапісаць гісторыю, нічога не атрымаецца: «таму што ёсць людзі, якія памятаюць, і тыя, якія захоўваюць святую памяць пра тую вайну». «Наша задача — перадаць гэтую памяць і праўду пакаленням, якія ідуць за намі. Гэта вельмі важна. Без мінулага няма будучыні», — дадала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі прыняла сёння ўдзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас дыскусіі з кіраўнікамі парламентаў постсавецкіх краін Наталля Качанава адзначыла, што беларусы ганарацца подзвігам абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызан і падпольшчыкаў, а таксама тых, хто каваў Перамогу ў тыле. «Мы страцілі кожнага трэцяга — на франтах, у канцлагерах, у спаленых мірных вёсках. І ніколі гэтага не забудзем. Абсалютна правільна адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: Беларусь — гэта жывы помнік той вайны», — нагадала яна.

Падчас відэаканферэнцыі абмяркоўваліся пытанні захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнага выхавання моладзі, падтрымкі ветэранаў. Спікер звярнула ўвагу, што ў Беларусі з асаблівым душэўным цяплом і клопатам ставяцца да ветэранаў, да тых, хто ў пасляваенны час аднаўляў з руін беларускія гарады і вёскі, да дзяцей вайны. «Мы робім і ўсё будзем рабіць для таго, каб дапамагаць ім, саграваць іх сваім душэўным цяплом», — сказала старшыня Савета Рэспублікі. Яна нагадала, што ў Беларусі ўжо шмат гадоў праводзіцца акцыя «Беларусь памятае!». У мінулым годзе стартавала яшчэ адна міжнародная — «У славу агульнай Перамогі!». Наталля Качанава выказала ўдзячнасць старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка. Наведваючы ў сакавіку Беларусь, яна далучылася да гэтай акцыі. Спікеры верхніх палат беларускага і расійскага парламентаў перадалі мінскаму храму-помніку ў гонар Усіх Святых капсулу з зямлёй з месцаў кровапралітных баёў пад Ржэвам.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.