Вы тут

Абнародаваны вынікі творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»


У афіцыйным Telegram-акаўнце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё абнародаваны вынікі ІХ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».


Як вядома, сёлетні конкурс праводзіўся пад знакам юбілейнай даты — 75-годдзя Вялікай Перамогі, і па ўмовах творчага спаборніцтва фіналісты намінацыі «Эстрадны вакал» выконвалі беларускія творы, прысвечаныя Перамозе. Усяго на адрас арганізатараў конкурса паступіла каля 400 заявак, а ў фінал прайшлі 157 канкурсантаў (124 сольныя выканаўцы і 33 калектывы). Фінальны тур «Маладых талентаў Беларусі» праводзілі ў відэафармаце.

Уладальнікамі Гран-пры конурсу сталі Настасся Жабко (намінацыя «Эстрадны вакал»), Аляксей Іардасопаль («Інструментальная музыка») і Улада Філіповіч («Спадчына»). Першыя месцы ў намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты» ў трох узроставых катэгорыях занялі Марыям Абдэлькадэр, Алена Цітова і Лада Шчарбіцкая. Вакальнае трыа DіvVoіce стала першым у намінацыі «Эстрадны вакал. Ансамблі». Што датычыцца намінацыі «Інструментальная музыка. Сола», то тут першыя месцы ў трох узроставых катэгорыях узялі Дзмітрый Янучок (фартэпіяна), Ксенія Сяліцкая (саксафон) і Ілья Кокін (домра). А ўладальнікам дыплома першай ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка. Ансамблі» стаў дуэт «Натхненне». У фальклорнай намінацыі «Спадчына. Сола» перамогу атрымалі Мілана Заікіна, Аліса Доўнар і Ганна Шэмет, а лаўрэатам першай ступені ў намінацыі «Спадчына. Ансамблі» стаў ансамбль народнай музыкі «Верас».

З поўным спісам прызёраў і ўладальнікаў спецыяльных дыпломаў конкурсу можна азнаёміцца на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё radіo1.by. Віншуем пераможцаў!

Алена Драпко

Загаловак у газеце: Новыя імёны «Маладых талентаў Беларусі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».