Вы тут

Міліцэйская дынастыя з Магілёва расказвае пра свайго гераічнага сваяка Ерамея Курчанку


Падпалкоўнікаў міліцыі Наталлю Нагорную і Вікторыю Нячаеву шмат што аб'ядноўвае. Яны родныя сёстры, абедзве працуюць у Магілёўскім інстытуце МУС і з'яўляюцца прадаўжальніцамі міліцэйскай дынастыі, якая, лічы, равесніца Перамогі. Заснавальнікам стаў іх мужны дзед, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскай разведроты, адзін з ліквідатараў буйной банды Пялінка, якая ў апошні год вайны бясчынствавала ў Полацкім раёне. Сёстры не маглі выбраць іншую прафесію, бо ўсё жыццё раслі на прыкладах сваіх продкаў-франтавікоў — Ерамея і Праскоўі Курчанкаў. А яшчэ маці — Ліліі Хортавай. Яна ў іх, дарэчы, таксама падпалкоўнік міліцыі.


Ерамей Курчанка заўсёды лічыў Дзень Перамогі галоўным святам. 2006 год

Першы бой

Гераічнага дзеда Ерамея няма ў жывых ужо 10 гадоў, яшчэ раней пайшла з жыцця яго верная спадарожніца Праскоўя. Але памяць аб іх у сям'і захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Наталля Нагорная напісала вялікую работу па ўспамінах сваіх дзеда і бабулі для інстытута. Там шмат цікавых фактаў з іх біяграфіі. Напрыклад, як у дыверсійную спецшколу, дзе вучыўся Ерамей Курчанка, прыязджаў першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка. Менавіта ад яго малады камандзір разам з іншымі таварышамі па службе атрымаў загад весці бязлітасную барацьбу з акупантамі. І гэта іх, маладых чырвонаармейцаў, вельмі натхніла. Быў 1942 год, а перад гэтым Ерамей Курчанка паспеў паваяваць і атрымаць сур'ёзнае раненне.

— Вайну дзед сустрэў у вайсковых лагерах «Чырвоныя стругі» пад Псковам, дзе служыў памочнікам камандзіра ўзвода 3-га матарызаванага палка, — кажа Наталля. — Ён часта расказваў нам, як усё пачыналася. У той дзень ён быў дзяжурным па палку. На досвітку са штаба дывізіі да іх прыехаў сувязны з пакетам. Сказаў, што павінен перадаць яго непасрэдна ў рукі камандзіру, пад подпіс. Калі камандзір разарваў пакет і прачытаў, ён закрычаў: «Абвяшчаем трывогу! Баявую! Вайна!» А 23 чэрвеня полк ужо ўступіў у свой першы бой. З роты, дзе служыў дзед, засталася толькі чвэрць байцоў. Адыходзілі з баямі. У адным з іх пад Псковам дзед атрымаў сур'ёзнае раненне. Каля паўгода правёў у шпіталі, выйшаў з яго на мыліцах з заключэннем, што «абмежавана прыдатны да страявой службы ва Узброеных Сілах».

Пэўны час Ерамей Курчанка рыхтаваў вучэбныя роты кулямётчыкаў, а ў красавіку 1942-га быў накіраваны на спецыяльныя курсы па падрыхтоўцы кадраў для партызанскіх атрадаў і арганізатарскіх груп у Мурам. Гэтыя курсы насілі назву Асобага беларускага збору, бо там было шмат беларусаў. Яны асвойвалі тактыку партызанскай барацьбы, стралковую зброю, займаліся вывучэннем падрыўной справы, тапаграфіі, практыкаваліся ў стральбе, вучыліся знішчаць сродкі сувязі, транспарту, падпальваць склады, базы, граміць штабы і камандныя пункты, разбураць чыгункі, ладзіць аварыі варожых воінскіх эшалонаў...

Сямейная дынастыя: Вікторыя Нячаева, Лілія Хортава і Наталля Нагорная.

Іх пазнаёміла вайна

Вайна перавярнула жыццё людзей: шмат у каго забрала родных, а вось Ерамею з Праскоўяй пашчасціла знайсці адзін аднаго.

— Мае дзед і бабуля сустрэліся менавіта на вайне, — расказвае сямейную гісторыю Наталля. — Пасля дыверсійнай спецшколы ў Мураме дзед быў прызначаны камандзірам адной са ста дыверсійных груп, якія былі накіраваны ў розныя куткі Беларусі. За два дні да адпраўкі ў яго групу была камандзіравана Праскоўя Дзямідава — таксама слухачка падобных курсаў, але ў Маскве. Яна потым і стала яго жонкай. Разам яны ішлі да месца дыслакацыі ў Клімавіцкія лясы. Там яны аб'ядналіся з групай Уладзіміра Маркава, іх агульны атрад называўся «За Радзіму». Дзед у ім быў камандзірам разведроты. У яе ўваходзіла і мая бабуля. Ён неаднойчы яе ратаваў. Яшчэ тады, калі яны ішлі да пункту прызначэння,  даводзілася, як яны ўспаміналі, пераадольваць шмат рэк і рачулак. У адной з іх танула Праскоўя, а ён яе выцягнуў.

А аднойчы Праскоўя ледзь не загінула падчас выканання баявой аперацыі па падрыве чыгункі. Немцы ўздоўж дарогі спілавалі ўвесь лес, засталіся адны пні і кусты. Калі дыверсанты ўжо зрабілі сваю справу і ішлі ў лес, Праскоўя заблыталася ў хмызах і не магла самастойна вызваліцца. Яна ўжо развітвалася з жыццём, калі яе хапіліся, і Ерамей сам на кані прыскакаў на яе пошукі.

— Гэта было сапраўднае каханне, яны не мелі нічога з матэрыяльнага, нейкай там маёмасці. Яны жылі пачуццямі. Я памятаю, як пара расказвала, што, калі ажаніліся, на адным шынялі спалі, другім накрываліся, — расказвае Наталля. — Яны яшчэ ў партызанскім атрадзе вырашылі, што калі выжывуць, то застануцца разам. Так і выйшла. Разам яны прайшлі цяжкія ваенныя гады, у шлюбе пражылі 56 шчаслівых гадоў мірнага жыцця.

Бабуля Праскоўя Курчанка.

Прафесію выбіралі асэнсавана

У верасні 1943-га, калі вызвалялі Клімавіцкі раён, у партызанскім атрадзе «За Радзіму» было ўжо больш за 500 чалавек, хоць ўсё пачыналася з некалькіх дзясяткаў.

За пяць месяцаў 1943 года разведрота Ерамея Курчанкі падарвала шэсць варожых эшалонаў, 220 рэек, пашкодзіла сем кіламетраў сувязі, у баях і засадах знішчыла 120 гітлераўцаў. За свой баявы шлях у гады Вялікай Айчыннай Ерамей Мікалаевіч быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Яго жонка Праскоўя таксама атрымала баявы медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені».

Пасля вызвалення Клімавіцкага раёна Ерамей і Праскоўя засталіся ў Клімавічах. Тут і пачалася міліцэйская біяграфія Ерамея Курчанкі. У 1944 годзе ён у складзе 75 супрацоўнікаў міліцыі Магілёўшчыны быў накіраваны для барацьбы з буйным бандфарміраваннем у Полацкую вобласць. Шмат хто не вярнуўся пасля гэтага на радзіму. Але Ерамею Мікалаевічу пашчасціла. З 1948 года і да самага звальнення ў запас працаваў у Касцюковіцкім РАУС.

— Дзед шмат расказваў пра тое, як быў участковым, — успамінае Наталля. — Яму даводзілася выступаць і за следчага, і за оперупаўнаважанага. Абслугоўваў аж 67 населеных пунктаў! Не дзіўна, што мы з сярэдняй сястрой выбралі гэтую прафесію. А вось малодшая, Марыя Чухонская, стала ўрачом. Таксама адказная пасада. Асабліва зараз. Дзед наказваў нам заўсёды працаваць сумленна, не браць ніякіх падзяк і падачак. Казаў, лепш агурок з бульбай, чым здзелкі з сумленнем. Яго дачка, наша маці, Лілія Хортава, 26 гадоў аддала службе ў органах унутраных спраў.

Сямейныя традыцыі

Медалі, узнагародныя лісты бабулі і дзеда — усё гэта беражліва захоўваецца ў дамашнім архіве Наталлі, яе сясцёр і маці. Падчас пераездаў шмат трафейных рэчаў часоў вайны было страчана. Лілія Ерамееўна згадала, што ў маці быў нават дамскі пісталет вальтэр, але яна выкінула ў рэчку, калі да яго стаў праяўляць цікавасць яе сын. Але галоўнае не рэчы, а тое, што жыве памяць. Лілія Ерамееўна, калі вучылася ў ВНУ, пісала курсавую работу па гісторыі партызанскага атрада, дзе ваявалі яе бацькі. Успамінамі пра сустрэчы дзеда і бабулі з аднапалчанамі падзялілася і Наталля:

— Дзед з бабуляй штогод ездзілі ва ўрочышча Харавынь, дзе ваявалі, на сустрэчы з аднапалчанамі, і мяне аднойчы ўзялі. Я была зусім яшчэ падлеткам — усяго 10 гадоў. Але вельмі добра памятаю тыя зямлянкі, баявую паляну, дзе ветэраны збіраліся і ўспаміналі былое. Сядзелі да самай цемры. На сустрэчы прыязджаў і камандзір атрада Уладзімір Маркаў, які потым стаў генералам. Засталося шмат фотаздымкаў з тых сустрэч.

Для Наталлі, яе маці і сясцёр свята Перамогі — асаблівая дата.

— Маці мне казала, што ўвесь ваенны час марылі: калі выжывуць, большага свята ў нас не будзе, — кажа Лілія Ерамееўна. — Галадаць ёй даводзілася доўга. Марыла нават пра бульбяныя лупіны. Казала, што, калі б нехта тады даў іх наесца ўволю, рукі б цалавала.

Наталля і яе сястра Вікторыя жывуць у Магілёве, а вось маці часта бывае ў бацькоўскім доме ў пасёлку Мірны Магілёўскага раёна. У памяць аб Перамозе Лілія Хортава заўсёды напярэдадні свята вывешвае сцяг. Гэта самая галоўная традыцыя, якую захоўвалі яе бацькі і Лілія прывівае сваім дзецям. І яны абяцаюць яе таксама захаваць.

— Мы нізка схіляемся не толькі перад нашымі роднымі, але і ўсімі удзельнікам той вайны, — кажа Наталля. — У нашай сям'і да слаўнага мінулага продкаў ставяцца і будуць ставіцца з гонарам і хваляваннем! І гэтыя пачуцці мы перадаём зараз сваім дзецям.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Наталлі НАГОРНАЙ

Загаловак у газеце: Дынастыя Ерамея

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны

у чэмпіянаце беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд сезона-2024/25 вызначылася чацвёрка паўфіналістаў, паведамляе белта.


восем каманд-удзельніц першага раўнда плэй-оф разыгрывалі пуцёўкі ў паўфінал у серыях да дзвюх перамог. у двух парах з чатырох для вызначэння наймацнейшага хапіла двух матчаў: дзеючы чэмпіён краіны салігорскі «шахцёр» выбіў з барацьбы віцебскі «марка-вдту», а валейбалісты «сталіцы» справіліся з магілёўскім «камунальнікам». у іншых чвэрцьфіналах камандам спатрэбілася вырашальная трэцяя гульня — у выніку «барысаў-бдуфк» атрымаў перамогу над «легіёнам» з абухава (3:1), а гомельская «энергія» адолела «заходні буг» з брэста (3:0).

у наступным раўндзе плэй-оф «шахцёр» сустрэнецца з прадстаўнікамі барысава, другую паўфінальную пару склалі «сталіца» і «энергія». даты матчаў будуць вызначаны пазней. у жаночым чэмпіянаце беларусі па валейболе на дадзены момант вядомыя тры паўфіналісты сезона-2024/25 — гэта «мінчанка», гродзенскі «камунальнік-грду» і магілёўскі «камунальнік». апошні ўдзельнік гэтай стадыі вызначыцца па выніках вырашальнай гульні паміж «прыбужжам» і ргуор-2008 са сталіцы. паядынак адбудзецца ў брэсце 29 сакавіка.

фота: белта
сталі вядомыя ўсе паўфіналісты мужчынскага чэмпіянату беларусі па валейболе

першы намеснік старшыні камітэта дзяржкантролю дзмітрый баско правядзе сёння ў гомельскай вобласці прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян. пра гэта белта паведамілі ў кдк.


патэлефанаваць на прамую лінію і задаць пытанне жыхары гомельскай вобласці могуць з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 8 (0232331237). з 11.00 да 12.00 у будынку гомельскага аблвыканкама адбудзецца асабісты прыём грамадзян.

фота: белта
першы намеснік старшыні кдк правядзе сёння ў гомельскай вобласці прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян

заслужаны артыст расіі, акцёр, рэжысёр, тэле — і радыёвядучы аляксей веселкін памёр ва ўзросце 63 гадоў. пра гэта паведамляецца на сайце расійскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра (рамт).


«26 сакавіка пайшоў з жыцця заслужаны артыст расіі аляксей веселкін. вядучы акцёр нашай трупы, артыст дзіўнай творчай энергіі і працаздольнасці, каларытны, тэмпераментны, чалавек з бліскучым пачуццём гумару і магнетычным поглядам — такім ён застанецца ў нашай памяці і ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў паведамленні тэатра. 

адзначаецца, што за 42 гады працы ў тэатры аляксей веселкін сыграў парадку 60 роляў. таксама працаваў вядучым на радыё" маяк«, здымаўся ў кіно. шмат каму аляксей веселкін запомніўся як вядучы папулярных тэлевізійных перадач 1990-х: «дзіцячая гадзіна», «да 16 і старэй», «будзільнік», «50×50». у яго фільмаграфіі значацца такія фільмы, як «два гусара», «ягорка», «патрэбныя людзі», а таксама серыялы «кулагін і партнёры», «не нарадзіся прыгожай» і інш.

фота: риа новости
памёр заслужаны артыст расіі аляксей веселкін

многія пытанні па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вялікай перамогі ўжо вырашаны. пра гэта сказаў прэм’ер-міністр аляксандр турчын падчас пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны перамогі савецкага народа ў вялікай айчыннай вайне, перадае белта.


аляксандр турчын адзначыў, што застаецца не так шмат часу да святкавання 80-годдзя вялікай перамогі. «многія пытанні ўжо вырашаны. падтрыманы і адобраны кіраўніком дзяржавы падыходы да правядзення мерапрыемства, прынята пастанова ўрада аб аказанні матэрыяльнай дапамогі», — падкрэсліў ён.

прэм’ер папрасіў удзельнікаў пазначыць пытанні, якія засталіся, а таксама акцэнтаваў увагу на падрыхтоўцы выставы, прысвечанай 80-годдзю перамогі, якую плануецца правесці на базе мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра.

фота белта

 

урадтурчын расказаў аб падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вялікай перамогі

першыя гектары ў аат «хмелева» жабінкаўскага раёна засеялі аўсом яшчэ 4 сакавіка. тут зусім лёгкія глебы, а снегу сёлета фактычна не было. як пацяплела, спяшаліся выйсці ў поле, каб зямля не ссыхала, каб максімальна захапіць прыродную вільгаць. як высветлілася пазней, за гэту работу хмелеўскія аграрыі ўзяліся першымі не толькі ў вобласці, але і ў краіне.


 

— авёс пасеялі, затым быў ячмень, следам засяваюцца палі зернебабовымі культурамі, працуем у адпаведнасці з планам, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі валянцін казлюк. 

— тэмпы работ, і не толькі іх, нярэдка дыктуе надвор’е. пахаладала, снегам зацерушыла, быў перапынак у сяўбе, а снег растаў, праз колькі дзён зямля зноў цярпела ад сухасці, трактар пройдзе — такі слуп пылу ўздымаецца, што неба не відаць. а ўчора (24 сакавіка. — аўт.) прайшоў дожджык, стала зусім іншая карціна.

з галоўным аграномам накіроўваемся ў поле. ва ўрочышчы бары на магутным «кіраўцы» працуе механізатар віктар чаквін. аграмадны палетак, як вокам акінуць, другі дзень ён засявае зернебабовымі. 

механізатар віктар чаквін

за дзень адпрацоўвае прыкладна 50 гектараў.

віктар аляксеевіч — спецыяліст вопытны, у сваім сельгаспрадпрыемстве за рулём трактараў розных марак — ужо чвэрць стагоддзя. родам з маларыцкага раёна, некалі ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, так і асеў у «хмелеве». атрымалі так званы прэзідэнцкі домік у суседняй вёсцы падлессе, добраўпарадкавалі: «свой агарод, гаспадарка — усё як у вёсцы. дзеці выраслі, ім, вядома ж, патрэбна шэфская харчовая дапамога, — весела распавядае мужчына, — усё паспяваем з жонкай. 

у самую гарачую пару, бывае, даводзіцца працаваць без выхадных, да цямна. але ж хто ў сельскай гаспадарцы працуе, той работы не баіцца».

віктара чаквіна называюць адным з самых вопытных і адказных спецыялістаў. адпаведная і тэхніка. трактар, на якім цяпер сее, атрымаў у 2020 годзе, працуе на ім шосты сезон. кабіна аснашчана бартавым камп’ютарам, з якога відаць, што адсеяна на гэтай машыне больш за 9 тысяч гектараў. ну і кожны крок у полі адсочвае электроніка. напрыклад, у пачатку работы папярэдняя сяўба працягваецца некалькі секунд, потым агрэгат павінен выйсці на аптымальную хуткасць, аб чым сведчыць зялёная паласа на экране: калі ідзеш хутчэй, камп’ютар выключыць сеялку, калі марудзіш — таксама можа выключыць. адначасова з насеннем уносяцца фосфарныя ўгнаенні, азотныя былі ўнесены загадзя. 

паводле ацэнкі механізатара, глеба была падрыхтавана добра, таму сяўба праходзіць у штатным рэжыме. 

на ўсё гэта поле механізатару спатрэбіцца тры дні, затым пераедзе на новую плантацыю.

на полі таксама заспяваем агранома-насеннявода таццяну міхнікевіч. яе клопат — якасная задзелка насення, аптымальная схема ўнясення мінеральных угнаенняў. «як пасееш, так і атрымаеш у ліпені-жніўні падчас уборкі, — гаворыць таццяна. — вельмі важнымі з’яўляюцца ўсе нюансы захавання тэхналогіі. засеем, а там праз тыдзень-другі спатрэбіцца выводзіць агрэгаты на хімпраполку, каб папярэдзіць прарастанне пустазелля».

галоўны аграном аглядае пасеў і накіроўваецца ў другі канец гаспадаркі, там сяўбу шматгадовых траў на айчыннай тэхніцы вядзе механізатар васіль кобец.

— у гэтым годзе ўсяго яравы збожжавы клін гаспадаркі складае 530 гектараў, — каментуе валянцін казлюк. — спадзяёмся завяршыць сяўбу на гэтым тыдні. нагода для аптымізму, што азімыя культуры перазімавалі добра. азімых збожжавых у нас усяго пасеяна 1300 гектараў. першая падкормка завершана, будзем праводзіць другую.

валянцін казлюк, механізатар віктар чаквін і аграном-насенняод таццяна міхнікевіч

намеснік дырэктара аат «хмелева» па ідэалогіі анатоль шалтанюк сказаў карэспандэнту газеты, што на сёлетняй пасяўной заняты ў асноўным вопытныя, умелыя механізатары.

— штодзень працуе прыкладна дзесяць чалавек. тэхніка ўся энерганасычаная, да сезона была падрыхтавана добра, гэтай вясной яна не падводзіць. пасяўная ранніх яравых культур выходзіць на фінішную прамую.

святлана яскевіч
фота аўтара.
жабінкаўскі раён.

у тэму

дажджы нам толькі ў радасць

кожны пагодлівы вясновы дзень аграрыі праводзяць у палях. варта пасеяць гарох, авёс, ячмень, а следам кармы і іншыя культуры. трэба памятаць і пра догляд азімых — вясной працы шмат. сёння ў палях масава сеюць яравы ячмень. 

у канцы чэрвеня ён адным з першых дасць ураджай.

«ужо прыступілі да сяўбы цукровых буракоў і інтэнсіўна рыхтуем глебу да масавай пасяўной усіх культур», — расказаў «звяздзе» начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання мікалай лешык.

ён заўважыў, што пасеяна ўжо ранніх яравых і зернебабовых культур больш за 26 % ад плана (160 тысяч гектараў). спецыяліст адзначыў: у гэты сезон тэмпы сяўбы ўжо на 10 % вышэйшыя за леташнія. тут нічога дзіўнага няма: проста цяперашняя зіма была досыць мяккай, а значыць, актыўная вясна прыйшла на два тыдні раней, чым звычайна. на патрэбную глыбіню адтала зямля, і трактары пайшлі ў поле.

цяпер толькі засталося ў поўнай меры выканаць пастаўленую задачу і на працягу дзесяці дзён завяршыць пасяўную пасля поўнай фізіялагічнай гатоўнасці глебы. гэта задача будзе выканана ў брэсцкай і гродзенскай абласцях на працягу тыдня. па гомельскім рэгіёне пасяўная — на некалькі дзён даўжэй. а віцебская вобласць толькі пачынае пасяўную, бо там не аднолькавыя ўмовы. «у гэтым рэгіёне мы разлічваем завяршыць пасяўную ў межах першай дэкады красавіка», — лічыць мікалай лешык.

апошнім часам на тэрыторыі нашай краіны назіраліся сур’ёзныя дажджы. 

так, у сувязі з гэтым прыйшлося на 2–3 дні прыпыніць пасяўныя работы, але, з другога боку, гэтыя ападкі сталі вялікім плюсам у плане назапашвання вільгаці глебай. тут, хутчэй, больш плюсоў, чым мінусаў. «мы гатовыя яшчэ пару дзён пастаяць, пачакаць, пакуль сухая зямля здолее насыціцца вадой», — лічыць спецыяліст.

сяргей куркач

сельская гаспадаркагаспадарка «хмелева» першай у краіне сёлета пачала сяўбу ранніх яравых

не бывае байкі без праўды, а яна сёння ў тым, што кожны лічыць сябе разумным, дакладней — разумнейшым за іншых. і дзеці ў яго таксама разумнейшыя. і завуць іх не проста ала, максім ці алесь, бо гэта ж не «ваў», гэта ж ледзь не адстой, а эльза, макс або алекс...


тое ж і з гадаванцамі. нейкім вечарам я кіно па тэлевізары глядзела. адзін эпізод: на вуліцы спыняюць дзядзьку з сабачкам (той, маленькі, на ручках сядзіць), нешта пытаюць у абодвух. дзядзька адказ пачынае здалёк: «у дзевяць гадзін вечара, як заўсёды, мы з гераклам (паказвае на сабаку) выйшлі пагуляць...»

ну дарослы ж дзядзька, мо нават разумны? а чым ён думаў, калі свайму «ваўкадаву» імя даваў? геракл — ці бачыце? манія велічы — вось што відаць!

але ж гэта яшчэ пра сабаку. з катамі — ніколькі не лепш. сярод іх — то маркіз, то барон, то лорд, чыстая знаць! за рэдкім выключэннем.

...неяк раз пазавіхаюся я ў гародзе і раптам чую: «кашмар! кашмар!»

выглянула з-за плота — пасярод вуліцы суседка стаіць: у адзін бок пракрычыць гэта слова, потым — у другі. а яно ж ні там, ні там нічога не гарыць, не дыміць як быццам, нікога нідзе не б’юць...

але ж, думаю, гэта я з-за плота нічога такога не бачу, а вось суседка, напэўна, ведае, калі гэтак крычыць?

давялося падысці, папытаць у яе, што зрабілася. «дык жа во, — ледзь не плача, — кашмар прапаў».

яна разумее, аб чым гаворыць, а мне што падумаць? ну не іначай дах у цёткі паехаў! «вы хочаце пра гэта пагаварыць?» — у падобных выпадках пытаюць псіхолагі.

вось і я (таксама ж «кінаў наглядзелася») «уключаю» гэтага знаўцу, прашу, каб расказала, які такі кашмар. суседка мне: «ды што пра яго расказваць? кот як кот. унукі з горада прывезлі, каб свежым паветрам падыхаў, на жывую мыш паглядзеў... не „ўпасвіла“... збег во некуды».

і зноў у голас: «кашмар! кашмар!» усіх суседзяў на вушы паставіла. а мне яшчэ і нагадала прыгожы верш успенскага пра паляўнічага, які ішоў на базар, нёс прадаваць здабычу, прычым не адзін, а ў атачэнні сваіх сабак, якіх звалі... каравул, пажар, дружок, чамадан і піражок...

яны ды іншыя ганчакі з не менш арыгінальнымі «імёнамі» весела беглі побач з гаспадаром, аж пакуль насустрач ім не выйшаў... кот.

што далей было, — не вам казаць: сабакі рванулі з месца! паляўнічы, каб спыніць, закрычаў:

— караул! дружок! пожар! —
всполошился весь базар...
поднялась такая давка,
что сломали два прилавка...

а сабакі зніклі, можна сказаць, прапалі.

паляўнічы з гора куды? ну, вядома ж, у міліцыю. расказвае там, што ў яго прапаў дружок, чамадан і піражок...

далей ішло апісанне кожнага з гэтых названых, пасля чаго ачмурэлы дзя журны ў непрытомна ці валіцца на падлогу.

...але ж доб ра ўсё, што добра канчаецца: міліцыянер ачуняў, сабакі (трэба разумець, не дагнаўшы ката?) хутка знайшліся — прыбеглі да паляўнічага. 

мараль — у апош ніх рад ках:

«...если ты, дружок, охотник,
думай, как назвать собак!»
і, вядома ж, катоў і кошак, не кажучы прадзяцей!

соф’я кусянкова, рагачоўскі раён

 

калейдаскопалё, народ!кашмар — гэта яшчэ не пажар?

в минске на 11 участках дорог работают датчики контроля скорости. об этом сообщили в угаи гувд мингорисполкома.


устройства установлены на проспектах независимости (60 км/ч и 80 км/ч), жукова (60 км/ч), партизанском (60 км/ч), пушкина (60 км/ч), дзержинского (70 км/ч), а также на улицах радиальной (60 км/ч), тимирязева (60 км/ч), маяковского (60 км/ч), аэродромной (60 км/ч) и аранской (60 км/ч). на мкад ограничение скорости составляет 90 км/ч.

столичная госавтоинспекция просит автомобилистов быть внимательными, соблюдать скоростной режим движения и учитывать погодные условия.

фото: белта
датчики контроля скорости работают на 11 участках дорог минска

белорусская универсальная товарная биржа расширяет сотрудничество с сербским бизнесом.


на днях в белграде при поддержке посольства беларуси прошел биржевой семинар, где обсуждались перспективы взаимодействия и аккредитации сербских брокеров.

в бутб привели интересную статистику. так, за прошлый год биржевой товарооборот беларуси и сербии вырос в 37 раз, а за два месяца 2025-го — уже в 10 раз.

на бутб аккредитованы 54 брокерские компании, из них 21 — нерезиденты.

как пояснили на бирже, аккредитация сербского брокера позволит вывести сотрудничество на новый уровень, упростить доступ бизнеса к торгам и повысить эффективность сделок.

фото: белта
в белграде прошел биржевой семинар бутб

в минске на 11 участках дорог работают датчики контроля скорости. об этом сообщили в угаи гувд мингорисполкома.


устройства установлены на проспектах независимости (60 км/ч и 80 км/ч), жукова (60 км/ч), партизанском (60 км/ч), пушкина (60 км/ч), дзержинского (70 км/ч), а также на улицах радиальной (60 км/ч), тимирязева (60 км/ч), маяковского (60 км/ч), аэродромной (60 км/ч) и аранской (60 км/ч). на мкад ограничение скорости составляет 90 км/ч.

столичная госавтоинспекция просит автомобилистов быть внимательными, соблюдать скоростной режим движения и учитывать погодные условия.

фото: белта
датчики контроля скорости работают на 11 участках дорог минска

белорусская универсальная товарная биржа расширяет сотрудничество с сербским бизнесом.


на днях в белграде при поддержке посольства беларуси прошел биржевой семинар, где обсуждались перспективы взаимодействия и аккредитации сербских брокеров.

в бутб привели интересную статистику. так, за прошлый год биржевой товарооборот беларуси и сербии вырос в 37 раз, а за два месяца 2025-го — уже в 10 раз.

на бутб аккредитованы 54 брокерские компании, из них 21 — нерезиденты.

как пояснили на бирже, аккредитация сербского брокера позволит вывести сотрудничество на новый уровень, упростить доступ бизнеса к торгам и повысить эффективность сделок.

фото: белта
в белграде прошел биржевой семинар бутб