Гэты невялічкі помнік — каменная пліта са слядамі ног, акружаная шаўкавістай вясновай травой і стракатымі майскімі кветкамі, знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска. Фотаздымкі ваенных часоў сведчаць, што на гэтым месцы фашысцкія акупанты каралі смерцю савецкіх патрыётаў. На гэтым месцы стаялі бясстрашныя змагары за незалежнасць Радзімы перад тым, як зрабіць свой апошні крок у Вечнасць.
Пралятаюць няспынна гады,
Веснавымі жывяць ручаямі.
На далонях каменнай пліты
Не знікаюць ніколі сляды,
Ні пад ліўнямі, ні пад снягамі.
З часам зменіцца шмат на зямлі —
Стануць камні пяском ля дарогі,
Але Памяць — жывая заўжды
Пра ўсіх, хто пакінуў сляды
На шляхах да святой Перамогі.
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.