У канцы працоўнага тыдня надвор'е ў краіне палепшыцца. З ростам атмасфернага ціску ападкі спыняцца, але чакаецца паступленне паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы, таму ў начныя гадзіны высокая верагоднасць замаразкаў.
А ў выхадныя нас чакае досыць камфортнае надвор'е — аж да 24 градусаў цяпла і без істотных ападкаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На любімае свята 9 Мая захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, без ападкаў. Уначы чакаецца даволі істотнае пахаладанне ад плюс 1 градуса да плюс 7 градусаў, а па ўсходзе краіны ў асобных раёнах магчымы замаразкі да мінус 2 градусаў. Тэмпература ўдзень павысіцца да 15—21 цяпла, у Мінску ў разгар дня чакаецца ад плюс 16 градусаў да плюс 18 градусаў.
У нядзелю цёплы май возьме ўладу над надвор'ем. У гэты дзень адаб'ецца ўплыў цёплай паветранай масы, якая рухаецца да нас з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Будзе без істотных ападкаў. Тэмпература паветра яшчэ крыху павялічыцца: уначы будзе 2—8 цяпла, а ўдзень — ад плюс 17 градусаў да плюс 24 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня чакаецца змяненне надвор'я. Актыўная сістэма франтальных падзелаў перамесціцца з Балтыйскага мора, і ўслед за ёй да нас прыйдуць больш халодныя паветраныя масы. Ужо ў гэты панядзелак уначы пераважна па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў да плюс 13 градусаў. Удзень будзе 10—17 цяпла, аднак па паўднёвым усходзе краіны значна цяплей — да плюс 18—25 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.