У Беларусі апошнім часам праводзіцца шмат цікавых дзіцячых конкурсаў, якія накіраваны на развіццё талентаў. Такія конкурсныя праекты дазваляюць адкрыць новыя зоркі, якія ў далейшым могуць стаць гонарам краіны. Міжнародны конкурс мастацтваў Star Flowers праходзіць у Беларусі ўжо пяты раз. За гэты час праект зарэкамендаваў сябе як творчую пляцоўку для амбіцыйных і ўпэўненых у сабе хлопчыкаў і дзяўчынак. Сёлета конкурс пройдзе з 12 па 15 мая.
Арганізатары V Міжнароднага конкурсу мастацтваў Star Flowers мяняюць фармат правядзення мерапрыемства і пераводзяць яго ў рэжым анлайн. Дзякуючы сучасным тэхналогіям будзе захавана празрыстасць ацэнкі нумароў і створаны эфект прысутнасці як для ўдзельнікаў, так і гледачоў. Рашэнне абумоўлена складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне і свеце.
У конкурсе Star Flowers пяць намінацый: «Вакал», «Аўтарская песня», «Інструментальная музыка», «Харэаграфія» і «Конкурс малюнкаў». Галоўны прыз — грашовая прэмія ў 1000 еўра.
— За чатыры гады ў конкурсе паўдзельнічала каля трыццаці краін. Сярод іх — такія далёкія, як Паўднёвая Карэя, Палесціна, Куба, Ірландыя, — расказала дырэктар конкурсу Star Flowers Наталля Скапец. — З многімі канкурсантамі я падтрымліваю сувязь да гэтага часу. Вельмі радуюць такія цёплыя адносіны. У мяне даўно было жаданне стварыць анлайн-школу, і цяперашняя сітуацыя ў свеце дапамагла часткова рэалізаваць гэтыя думкі. Мне цікава прамое ўзаемадзеянне з нашымі ўдзельнікамі, гледачамі. Яшчэ мы плануем арганізаваць бітву лайкаў на партале. Інтэрнэт-фармат дазволіў дадаць новую намінацыю — конкурс дзіцячых малюнкаў. Арганізатары прапануюць пафантазіраваць на тэму «Свет вачыма дзяцей» і з дапамогай малюнкаў расказаць пра сваё бачанне свету. Работа можа быць выканана ў любой тэхніцы.
— Конкурс малюнкаў узнік нечакана. Бывае, прыходзіць да мяне дзіця, чакае заняткаў і просіць паперу памаляваць, — дзеліцца Наталля Скапец. — Калі потым бачу работы, заўсёды захапляюся ўзроўнем 9-гадовых і 10-гадовых дзяцей. Таму мне падалася цікавай ідэя стварыць такую намінацыю ў рамках конкурсу. Для нас, арганізатараў, вельмі важна, каб дзіця самавыяўлялася і паказвала свае магчымасці.
Журы конкурсу — эксперты, арганізатары міжнародных фестываляў, конкурсаў і тэлепраектаў, прадзюсары і артысты. У 2020 годзе ў журы ўвайшлі: Глеб Лапіцкі, генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры “Віцебск”», дырэктар Дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»; Марына Андрусенка, галоўны музычны рэдактар праектаў Першага канала «Голас» і «Голас. Дзеці»; Віктар Лейс, музычны прадзюсар кампаніі Lieder Leis, арганізатар міжнародных конкурсаў у Еўропе, дырэктар конкурсу Euro Pop Contest «Berliner Perle».
Вікторыя АСКЕРА
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.