Вы тут

У Беларусі — 22 973 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 6406 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 мая ў Беларусі зарэгістравана 22 тыс. 973​ чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў.


Усяго праведзена 263 тыс. 543 тэсты на каранавірус. Адкрыта 38 лабараторый. Ужо другія суткі колькасць праведзеных тэст-даследаванняў перавышае 10 тыс. За суткі з 9 на 10 мая спецыялісты правялі 11 тыс. 772 тэст-даследавання.

6406 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 131 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 8 мая сказаў журналістам, што захворванне на COVID-19 зніжаецца ў некаторых раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей. «Па шэрагу рэгіёнаў мы ўжо бачым зніжэнне захворвання, у некаторых — выхад на плато, думаю, што зніжэнне там будзе ў бліжэйшы час. Недзе бачым рост колькасці хворых, але ён у рамках прагнозных паказчыкаў», — сказаў Уладзімір Каранік.

Сітуацыя ў Віцебскім рэгіёне нармалізуецца, адзначыў міністр. Аналагічная сітуацыя складваецца і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці.

Па яго словах міністра, ў астатніх рэгіёнах «выйшлі на плато». «Трэба яшчэ некаторы час аказваць дапамогу ў такім інтэнсіўным рэжыме, пасля чаго будзе зніжэнне захворвання і адваротнае перапрафіляванне ложкавага фонду для звычайнага рэжыму працы», — дадаў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, у большасці пацыентаў інфекцыя працякае ў лёгкай форме, але ў 15–20 % выяўляюцца ўскладненні ў выглядзе пнеўманіі. Меддапамогу пацыентам аказваецца як у амбулаторных умовах (пры лёгкай форме захворвання), так і ў стацыянарах. На сёння перапрафіляваны ложкавы фонд заняты менш чым на палову. Ёсць усе неабходныя медыкаменты, абсталяванне. «Мы лічым, што сітуацыя кантралюемая, кіраваная, рэзервы ў сістэмы аховы здароўя ёсць», — сказаў ён.

​Прэв'ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…