Кітайскі тэлекамунікацыйны гігант China Unicom абвясціў, што колькасць карыстальнікаў прадастаўленых кампаніяй паслуг сувязі 5G ў Пекіне перасягнула мільён. Два іншых буйных аператара сувязі China Mobile і China Telecom таксама маюць адпаведна больш за 720 тыс. і 253 тыс. карыстальнікаў. Аб гэтым паведамілі ў муніцыпальным упраўленні па справах сувязі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У апошнія гады Пекін паскарае распрацоўку праектаў на аснове 5G. Згодна з планам кіравання, да канца 2020-га будзе ўстаноўлена больш за 30 тысяч базавых станцый 5G.
Да канца сакавіка гэтага года ў Пекіне было пабудавана больш за 17,7 тысяч базавых станцый 5G. Таксама ў горадзе запушчаны мабільныя дадаткі і паслугі на аснове 5G у розных галінах, такіх як адукацыя, ахова здароўя, відэагульні і прамысловая вытворчасць.
Прэв’ю: 3dnes.ru
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны