Вы тут

У Беларусі — 23 906 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 6 531 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 мая ў Беларусі зарэгістравана 23 906​ чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.


Усяго праведзена 274 060 тэстаў на каранавірус. Адкрыта 38 лабараторый. За суткі з 10 на 11 мая спецыялісты правялі 10 517 тэст-даследаванняў.

6531 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 135 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 8 мая сказаў журналістам, што захворванне на COVID-19 зніжаецца ў некаторых раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей. «Па шэрагу рэгіёнаў мы ўжо бачым зніжэнне захворвання, у некаторых — выхад на плато, думаю, што зніжэнне там будзе ў бліжэйшы час. Недзе бачым рост колькасці хворых, але ён у рамках прагнозных паказчыкаў», — сказаў Уладзімір Каранік.

Па яго словах міністра, ў астатніх рэгіёнах «выйшлі на плато». «Трэба яшчэ некаторы час аказваць дапамогу ў такім інтэнсіўным рэжыме, пасля чаго будзе зніжэнне захворвання і адваротнае перапрафіляванне ложкавага фонду для звычайнага рэжыму працы», — дадаў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, у большасці пацыентаў інфекцыя працякае ў лёгкай форме, але ў 15–20 % выяўляюцца ўскладненні ў выглядзе пнеўманіі. Меддапамогу пацыентам аказваецца як у амбулаторных умовах (пры лёгкай форме захворвання), так і ў стацыянарах. На сёння перапрафіляваны ложкавы фонд заняты менш чым на палову. Ёсць усе неабходныя медыкаменты, абсталяванне. «Мы лічым, што сітуацыя кантралюемая, кіраваная, рэзервы ў сістэмы аховы здароўя ёсць», — сказаў ён.

​Прэв’ю: coronavirus-info.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».