Камерцыйныя банкі пачалі даваць медыцынскія анлайн-страхоўкі з опцыяй «каранавірусная інфекцыя». Агульны аб'ём выплат можа дасягаць 8000 рублёў пры прычыненні шкоды здароўю і часовай страце працаздольнасці па выніках станоўчага тэсту на COVІD-19.
Поліс з апгрэйдам пад бягучыя рэаліі банк прапанаваў сумесна са страхавой кампаніяй. Выпадак будзе лічыцца страхавым, калі, у прыватнасці, у перыяд дзеяння дагавора будзе выяўлены і дыягнаставаны вірус ва ўстановах аховы здароўя Беларусі.
«Сусветная пандэмія павысіла рызыку пагаршэння здароўя з магчымай часовай стратай працаздольнасці. Новая анлайн-страхоўка дазволіць мінімізаваць, прынамсі, фінансавыя наступствы і кампенсаваць выдаткі тым, хто перахварэе на гэтую заразу. Што важна, можна самастойна выбіраць памер страхавой сумы. Мы жадаем усім берагчы сябе і заставацца дома, а таму ўвесь працэс афармлення рэалізавалі ў анлайне», — адзначыў намеснік старшыні праўлення БПС-Ашчадбанка Алег Бародка.
У ліку страхавых выпадкаў — прычыненне шкоды здароўю або жыццю ў выніку няшчаснага выпадку або хваробы, упершыню выяўленай і дыягнаставанай у перыяд дзеяння дагавора. Таксама страхавое забеспячэнне выплацяць «пры ўмове знаходжання ў стацыянары з каранавіруснай інфекцыяй COVІD-19».
Страхавая сума можа складаць на выбар ад 2000 да 8000 рублёў. Адпаведна, узносы вар'іруюцца ад 15 да 60 рублёў у год. Застрахаваць можна як сябе, так і сваіх блізкіх ці сяброў у мабільным або інтэрнэт-банку «Ашчадбанк анлайн».
Сяргей КУРКАЧ
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны