Вы тут

На гары Маяк ў Браслаўскім раёне з’явіцца назіральная пляцоўка з чатырохпавярховы дом


Назіральную пляцоўку на гары Маяк ў Браслаўскім раёне плануецца рэканструяваць, паведамляе БЕЛТА.


Фота Сяргея Плыткевіча, planetabelarus.by

На вяршыні гары Маяк вышынёй 174 м над узроўнем мора і амаль 45 м адносна бліжэйшых азёр Струста і Снуды ёсць назіральная вышка. З яе адкрываюцца найпрыгажэйшыя пейзажы. У гэтым годзе вышку плануецца кардынальна рэканструяваць. Вышыня новай назіральнай пляцоўкі будзе прыкладна роўная чатырохпавярховаму дому. Узвесці аб’ект намечана да канца гэтага года. «Пляцоўка будзе мадэрнізавацца і даўжэць для лепшага агляду. Наверсе ўсталююць аглядную трубу», — адзначыла начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» Юлія Паўлоўская..

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» ў гэтым годзе працягнуць уладкоўваць інфраструктуру для актыўных турыстаў. Адкрыюцца шэсць новых турстаянак з хаткамі-намётамі, плануецца будаўніцтва стаянак агульнага тыпу для сем’яў і кампаній. Будуць распрацаваны новыя экалагічныя сцежкі і веламаршруты з фотазонамі, інфармацыйнымі стэндамі, інтэрактыўнымі навучалымі пляцоўкамі і агляднымі месцамі. У гэтым годзе ўпершыню ў турыстаў з'явіцца магчымасць забраніраваць базы адпачынку і туры праз сайт парку.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.