Вы тут

Шэсць медсясцёр у Беларусі маюць навышэйшую ўзнагароду


Ме­да­ля імя Фло­рэнс Най­цін­гейл — най­вы­шэй­шай уз­на­га­ро­ды​ для медыцынскіх сясцёр у свеце — удастоены шэсць медсясцёр за мужнасць і самаадданасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. І столькі ж — у мірны час, у тым ліку пяцёра — медыцынскія сёстры міласэрнасці Чырвонага Крыжа, за служэнне адзінокім пажылым і цяжкахворым людзям. Пра гэта расказала генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко.


Учора, 12 мая, ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень медыцынскай сястры, прафесійнае свята ў гонар Флорэнс Найцінгейл — заснавальніцы сястрынскай справы. Прычым сёлета споўнілася 200 гадоў з дня яе нараджэння.

Паслядоўнікі Флорэнс Найцінгейл у Беларусі, супрацоўнікі медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога» штодзень прыходзяць да тых, каму неабходна падтрымка. У межах гэтай праграмы працуюць 147 медыцынскіх сясцёр міласэрнасці і 18 малодшых сясцёр міласэрнасці, якія дапамагаюць 1,5 тысячы чалавек па ўсёй краіне. Падапечныя службы — адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя людзі, інваліды, хворыя з цяжкімі хранічнымі захворваннямі і псіхічнымі расстройствамі, тыя, хто жыве з ВІЧ/СНІД.

Унікальнасць медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа — у аказанні комплекснай медыцынскай і сацыяльнай дапамогі дома. Гэта і назіранне за станам здароўя, медыцынскія працэдуры, індывідуальны догляд, псіхасацыяльная падтрымка і дапамога ў гаспадарча-бытавых справах, а таксама навучанне блізкіх асновам догляду, сама- і ўзаемадапамогі. Эфектыўнасць усіх гэтых відаў дапамогі немагчымая без ведаў і навыкаў. Медыцынскія сёстры міласэрнасці — спецыялісты з медыцынскай адукацыяй, больш за 70 % з іх маюць кваліфікацыйную катэгорыю.

— Нагрузка ў нас — каласальная. Прычым я маю на ўвазе не сумкі, якія даводзіцца насіць з магазіна, і не гатаванне, з якім просяць дапамагчы мае падапечныя, а псіхалагічны момант. Кожны чалавек са сваім характарам, і задача медыцынскай сястры — знайсці да яго ключык, — расказвае Таццяна Сірош, галоўная медыцынская сястра Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа. — Вось і атрымліваецца, што падчас кантактавання мы становімся сябрамі, жывём радасцямі-клопатамі адзін аднаго, і калі ў маіх бабуль-дзядуль штосьці баліць, то баліць і ў мяне. А калі хтосьці з іх памірае — гэта трагедыя, доўга хаджу сама не свая.

Найвышэйшая ўзнагарода медсясцёр, медаль Флорэнс Найцінгейл, заснавана ў 1912 годзе Міжнароднай лігай Чырвонага Крыжа. Яна прысуджаецца кожныя два гады за выключную прыхільнасць справе міласэрнасці, гуманнасць і ўзорную прафесійную дзейнасць.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: pinsk.eu

Загаловак у газеце: За міласэрнасць і ўзорны прафесіяналізм.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».