Каля 80 % беларусаў перанясуць каранавірусную інфекцыю або бессімптомна, або ў лёгкай форме ў выглядзе вострага рэспіраторнага захворвання. Пра гэта расказаў падчас анлайн-стрыму галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікіта Салавей.
Ён расказаў, што большасць людзей у свеце перахварэе на COVІD-19. І насельніцтва Беларусі таксама. Пры гэтым пацыенты, якія хварэюць лёгка ці бессімптомна, не трапляюць у поле зроку медыкаў: яны не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу і не абследуюцца лабараторна. Таму колькі беларусаў рэальна перахварэе на гэту інфекцыю, будзе ўдакладнена, калі пройдзе эпідэмія і пратэсціруюць вялікую колькасць людзей.
Як адзначыў спецыяліст, нельга сказаць, што цяпер у папуляцыі цыркулюе нейкі моцна зменены штам COVІD-19.
— Цыркулюе адзін і той жа вірус — ён крыху змяняецца, і гэта характэрна для любых рэспіраторных вірусаў, уключаючы грып. Як паказвае вопыт папярэдніх успышак рэспіраторных інфекцый, другая і трэцяя хвалі захворвання заўсёды працякалі лягчэй, чым першая. Тое самае мы бачылі ў 2010 і 2011 гадах у сітуацыі з пандэмічным грыпам. Спачатку гэты вірус выклікаў пандэмію, а пасля стаў звычайным сезонным грыпам і працягвае цыркуляваць цяпер, перыядычна выклікаючы павышэнне захваральнасці без цяжкіх формаў. Спадзяёмся, што тая ж сітуацыя будзе і з COVІD-19, — адзначыў Мікіта Салавей.
Алена КРАВЕЦ
Прэв'ю: allkharkov.ua
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.