Вы тут

Як на Гомельшчыне вядзецца маштабная работа па прафілактыцы каранавіруса


У Гомельскай вобласці грамадскія інспектары па ахове працы ва ўстановах адукацыі рэгулярна кантралююць наяўнасць супрацоўнікаў сродкаў аховы супраць распаўсюджвання віруснай інфекцыі. Інфармацыя аб сітуацыі на месцах накіроўваецца штодня ў Гомельскі абласны прафкамітэт, што дазваляе аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць.


Такім чынам Гомельская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўключылася ў маштабную работу, якая вядзецца ў краіне па прафілактыцы каранавіруса. Па словах намесніка старшыні гэтай арганізацыі Наталлі Давыденкі, у красавіку гэтага года каля ста тысяч рублёў з фонду дапамогі было накіравана на набыццё прадметаў індывідуальнай аховы супрацоўнікаў галіны:

— Акрамя таго прафсаюзнымі арганізацыямі вобласці закуплена сродкаў індывідуальнай аховы на суму больш за 50 тысяч рублёў. Матэрыяльная дапамога аказана больш чым 700 супрацоўнікам галіны на суму каля 40 тысяч рублёў.

Раённыя прафкамы ва ўсіх райцэнтрах вобласці і Гомеля актыўна падтрымалі членаў сваіх прафсаюзаў: забяспечылі маскамі, пальчаткамі, сродкамі дэзынфекцыі.

— Між тым педагагічны калектыў гімназіі № 10 Гомеля не застаўся абыякавы ў перыяд пандэміі да праблем медыцынскіх работнікаў, — адзначыла суразмоўніца. — Аказаць дапамогу вырашылі калектыўна. Сабралі сродкі, звязаліся з галоўным урачом Гомельскай сухотнай бальніцы, удакладнілі, чым могуць дапамагчы. Высветлілася, што не хапае апырсквальнікаў для правядзення дэзынфекцыі. 25 камплектаў былі закуплены і перададзены ў лячэбную ўстанову.

Чачэрская раённая арганізацыя прафсаюза адукацыі і навукі ўзяла шэфства над педагогамі-ветэранамі сярэдняй школы № 2 Чачэрска. Пажылыя цяпер імкнуцца без крайняй неабходнасці не выходзіць з дому ў месцы масавага знаходжання людзей.

Захоўваючы ўсе неабходныя санітарныя меры і сацыяльную дыстанцыю, адбываецца дастаўка неабходных прадуктаў харчавання і медыкаментаў ветэранам працы, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Такую ініцыятыву рэалізуюць валанцёры прафсаюзнага атрада «Добрае сэрца» Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Таксама яны дапамагаюць у дастаўцы медыкаментаў і прадуктаў харчавання ўсім састарэлым людзям свайго горада.

Прафсаюзны камітэт студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны для папулярызацыі нашэння павязак і павышэння ўвагі студэнтаў да выканання правілаў бяспекі ў сеціве запусціў флэшмоб #улыбнисьглазамиchallenge.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота дадзена Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Загаловак у газеце: Дапамога побач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».