Вы тут

18 мая стартуе акцыя «Чысты вадаём»


З панядзелка, 18 мая, стартуе традыцыйная вясенняя акцыя «Чысты вадаём». На працягу тыдня прыбярэжныя зоны рэк, азёр і вадатокаў будуць прыводзіцца ў належны выгляд.


Як паведамілі ў «Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР), якое з 2014 года выступае ініцыятарам гэтай акцыі, сёлета паўдзельнічаюць у ёй супрацоўнікі гэтага таварыства, прадстаўнікі іншых арганізацый і проста неабыякавыя грамадзяне, якія зробяць больш прывабнай тысячу кіламетраў берагавой лініі.

— Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама прывядзення ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадатокаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага адпачынку на свежым паветры, — паведамілі ў таварыстве.

Там адзначылі, што берагі рэк і азёр паступова становяцца больш чыстыя, бо з кожным годам колькасць сабранага смецця з аднаго кіламетра берагавой лініі змяншаецца. Так, у 2016 годзе з кіламетра берагавой лініі збіралі каля 0,83 «куба» смецця, у 2017-м — 0,78, у 2018 — 0,65. Летась на адзін кіламетр берагавой лініі прыходзілася ў сярэднім 0,63 кубаметра смецця.

Сёлета з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца ў краіне, «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» прапануе далучыцца да акцыі рабаловаў і ўсіх ахвотных да актыўнага адпачынку на прыродзе і сабраць смецце на берагах вадаёмаў не толькі за сабой, зразумела, а падчас свайго адпачынку паўдзельнічаць у добрай справе. Для гэтага трэба звяртацца ў раённыя арганізацыі БТПР па месцы жыхарства, дзе пры неабходнасці можна ўзяць усё неабходнае для збору смецця (пакеты, пальчаткі), а таксама атрымаць дапамогу ў вывазе сабранага смецця. Акцыя будзе доўжыцца да 24 мая.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Прыбяры вакол сябе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.