Цяпер вядуцца работы па ўключэнні мінскага праспекта Незалежнасці — ансамбля пасляваеннай архітэктуры — у беларускі папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Наталля Смольская, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
На сёння, па яе словах, рыхтуецца праект зоны аховы. Гэта значыць, што архітэктары займаюцца дакладным вызначэннем меж праспекта і яго падрабязным апісаннем з уключэннем усіх аб'ектаў, а таксама нанясеннем атрыманай інфармацыі на ўсе неабходныя планы.
Калі казаць пра Беларусь у цэлым, то цяпер у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўваходзяць Нацыянальны парк «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, а таксама геадэзічнае збудаванне «Дуга Струвэ».
Прэв'ю: МН
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
На што здольная абноўленая версія кабінета?
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.