Вы тут

Асацыяцыю органаў маладзёжнага самакіравання створаць у ЕАЭС


Такая ініцыятыва прагучала падчас відэаканферэнцыі Асацыяцыі маладзёжных урадаў Расіі і маладзёжных арганізацый краін ЕАЭС. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, паведаміла кіраўнік міжнароднага пратакола ЦК БРСМ Алеся Сазанкова.


«Удзельнікамі відэаканферэнцыі па абмеркаванні праектаў Асацыяцыі сумесна з маладзёжнымі арганізацыямі краін ЕАЭС сталі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі, — расказала яна. — Падчас анлайн-сустрэчы бакі ініцыявалі стварэнне Асацыяцыі органаў маладзёжнага самакіравання краін ЕАЭС. Плануецца, што гэтыя арганізацыі пяці краін будуць рэалізоўваць сумесныя праекты.

Пачатак актыўнага ўзаемадзеяння БРСМ з Асацыяцыяй маладзёжных урадаў Расіі пакладзены летась, калі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у партнёрскіх міжнародных праектах, увесь час пашыраючы межы маладзёжных зносін. Дарэчы, Асацыяцыя маладзёжных урадаў Расіі створана ў 2009 годзе і на сённяшні дзень аб'ядноўвае больш за 4 тысячы членаў маладзёжных урадаў і ініцыятыўных груп у 72 суб'ектах Расіі.

Паводле БелТА

Прэв'ю: culture.ru

Загаловак у газеце: Аб'яднанне юных

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.