Вы тут

Навіны спорту


Мiжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкi падтрымае нацыянальныя федэрацыi

Яны атрымаюць дадатковыя $500 тыс. Крынiцай фiнансавання стануць грошы, выдзеленыя на праграму развiцця цяжкай атлетыкi, якая прадугледжвала правядзенне мiжнародных семiнараў i пастаўкi спартыўнага абсталявання.

Фота: sb.by

Пасля адпаведных кансультацый атрымана больш за 130 заявак на дадатковае фiнансаванне з розных краiн. «Пасля адмены шэрагу спаборнiцтваў у свеце з-за распаўсюджвання iнфекцыi перагледжаны i каштарыс выдаткаў. Дапамога ад IWF дазволiць атлетам рыхтавацца па плане, а пасля адмены шэрагу абмежаванняў выдаткаваць гэтыя сродкi на праезд i пражыванне камандаў для ўдзелу ў спаборнiцтвах пад эгiдай мiжнароднай федэрацыi. Для атрымання права на дадатковае фiнансаванне нацыянальныя федэрацыi павiнны прадставiць у IWF бюджэт i справаздачу аб сваёй фiнансавай дзейнасцi», — гаворыцца ў паведамленнi.


Азаранка ў топе найлепшых

Экс-першая ракетка планеты Вiкторыя Азаранка ўвайшла ў першую пяцёрку гульцоў з найбольшай колькасцю ачкоў у рэйтынгу Жаночай тэнiснай асацыяцыi, набраных з 2010 года.

Фота: interfax.by

За мiнулыя дзесяць гадоў на турнiрах пад эгiдай WTA Вiкторыя набрала 39 235 балаў. У яе актыве нямала яркiх перамог, сярод якiх два чэмпiёнскiя тытулы на турнiрах серыi «Вялiкага шлема» — адкрытым чэмпiянаце Аўстралii ў 2012 i 2013 гадах.

Наперадзе беларускi аказалiся амерыканка Серэна Уiльямс (66 308 ачкоў), чэшка Петра Квiтава (46 385), румынка Сiмона Халеп (44 590) i немка Ангелiка Кербер (41 090).

У топ-10 таксама ўвайшлi чэшка Каралiна Плiшкава (30 207), аўстралiйка Саманта Стосур (27 461), украiнка Элiна Свiтолiна (26 164), iспанка Гарбiнье Мугуруса (26 056) i амерыканка Вiнус Уiльямс (24 641).


Броўка завяршае кар'еру

Вядомы беларускi гандбалiст Iван Броўка вырашыў завяршыць актыўную гульнявую кар'еру, але ён працягне работу ў мiнскiм СКА. З наступнага сезона Iван, якому нядаўна споўнiлася 40 гадоў, будзе працаваць з маладымi гандбалiстамi i зойме пасаду начальнiка каманды БДУФК-СКА.

Фота: sportarena.by

Нагадаем, Iван Броўка пачаў прафесiйную кар'еру ў 1997 годзе ў СКА. У 2000 годзе ён у складзе маладзёжнай зборнай Беларусi стаў сярэбраным прызёрам кантынентальнага першынства, а таксама чэмпiёнам Еўропы па пляжным гандболе. Праз два гады Iван быў прызнаны найлепшым бамбардзiрам чэмпiянату Беларусi, якi чарговы раз выйграў у складзе роднага армейскага клуба. Пасля гэтага ён адправiўся ў запарожскi ЗТР, у якiм тройчы стаў чэмпiёнам Украiны, а ў 2005—2011 гадах паспяхова выступаў у нямецкай бундэслiзе за «Мельзунген». Вярнуўшыся ў Беларусь, Броўка гуляў у мiнскiм «Дынама», з якiм таксама выйграў чэмпiянат i Кубак краіны. З 2014-га ён зноў выступаў за сталiчны СКА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусi правёў 207 матчаў, закiнуўшы 607 галоў, што з'яўляецца другiм паказчыкам у гiсторыi беларускага гандбола.

Чытайце інтэрв'ю са спартсменам: «Сам гандбол, на мой погляд, стаў больш хуткасны»


Арлоўскi правёў свой 50-ы бой

Беларускi баец змешанага стылю Андрэй Арлоўскi перамог на турнiры UFC Fight Night 171 у Джэксанвiлi (Фларыда, ЗША). Аднагалосным рашэннем суддзяў у вагавой катэгорыi звыш 93 кг ён перамог бразiльца Фелiпе Лiнса.

Цяпер на рахунку цяжкавагавiка па мянушцы Пiтбуль 28 перамог (17 накаўтам) i 19 паражэнняў. Свой папярэднi бой на UFC 244, якi адбыўся ў лiстападзе 2019 года, ён прайграў Жаiрзiн'ё Разенстрайку. А Фелiпе Лiнс выйграў апошнiя чатыры паядынкi i быў фаварытам букмекераў у гэтай пары. За сваю кар'еру бразiлец атрымаў 14 перамог i саступiў у трох баях. Для 34-гадовага Лiнса гэты бой стаў дэбютным у UFC.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.