Вы тут

З магілы Героя Пятра Купрыянава


І ў Скрундскім краі Латвіі была ўзятая зямля з месцаў масавых пахаванняў воінаў Чырвонай арміі ды ахвяр Другой сусветнай вайны ў плыні Міжнароднай акцыі “На славу агульнай Перамогі!”


На брацкіх могілках каля пасёлка Нікрацэ

Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Латвіі да Міжнароднай акцыі памяці “На славу агульнай Перамогі!”, аб’яўленай па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі, далучыліся прадстаўнікі беларускага дыпкорпусу, Ліепайскай беларускай суполкі “Мара”. 23 красавіка Амбасадар Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч, іншыя дыпламаты Амбасады й старшыня суполкі “Мара” Віктар Янцэвіч ушанавалі памяць супляменніка, Героя Савецкага Саюза Пятра Іванавіча Купрыянава — ураджэнца вёскі Жодзіна (цяпер горад) Мінскай вобласці. Яны ўсклалі вянок на месцы гібелі Героя пры хутары Лідумніекі ў Нікрацкай воласці Скрундскага краю, і там жа ў плыні Міжнароднай акцыі памяці правялі ўрачыстую цырымонію ўзяцця зямлі. У той жа дзень беларусы добраўпарадкавалі магілу Пятра Купрыянава на вайсковых брацкіх могілках Ліекні. Там, ля пасёлка Нікрацэ, пахаваны 2961 баец Чырвонай арміі: яны загінулі, вызваляючы латвійскі край у 1944-м ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пётр Купрыянаў быў разведчыкам 3-га батальёна 53-й мотастралковай брыгады 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Жодзіне ў сям’і селяніна. З мая 1943-га па ліпень 1944 года быў сувязным, затым кулямётчыкам партызанскай брыгады “Разгром”, трапляў у палон і збег з яго. А потым трапіў на фронт. У ходзе аперацыі па ліквідацыі акружанай нямецка-фашысцкай групоўкі 2 лістапада 1944 года каля пасёлка Нікрацэ закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота і тым забяспечыўшы прасоўванне батальёна. Беларусу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Забор зямлі з месца гібелі Героя каля хутара Лідумніекі

У Жодзіне ёсць манумент у гонар Анастасіі Фамінічны Купрыянавай — маці Пятра, якая праводзіла на фронт пецярых сыноў, і ўсіх вайна ад яе забрала. Пётр быў самым малодшым з іх. (Пра тое мы пісалі падрабязней: “Сын-Герой Анастасіі Купрыянавай” — ГР, 15.11. 2018. — Рэд.)

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Фота: Амбасада Беларусі ў Латвіі

Ад рэдакцыі. У ходзе Міжнароднай акцыі памяці “На славу агульнай Перамогі!” зямля была ўзята з сотняў месцаў пахаванняў воінаў-беларусаў, што загінулі на тэрыторыі Беларусі, за яе межамі, з месцаў масавых пахаванняў ахвяр вайны. А 8 мая ў цырымоніі ўрачыстай заклалі капсул з зямлёй у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску паўдзельнічаў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка (гл.: “Адна на ўсіх Зямля і Перамога” — ГР, 2-я старонка, 15.05.2020). У тым ліку й сімвалічныя жменькі зямлі ў льняных мяшочках з-пад хутара Лідумніекі, з Даўгаўпілса дыппоштай былі дастаўлены ў Мінск, у Міністэрства замежных спраў. Там іх перасыпалі ў капсулы. І цяпер яны змешчаны ў крыпце Храма-помніка Усіх Святых. Безумоўна, пры вызваленні Латвіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі сотні, тысячы беларусаў. І архіўныя пошукі варта прадоўжыць. Каб ведаць. Каб памятаць.

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».