Вы тут

У Мiнаблвыканкаме прэзентавалi аўтаматычную сiстэму аналiзу гукаў лёгкiх


Lung Pass — партатыўная прылада, якая дазваляе аддалена кантраляваў стан пацыентаў з лёгкiм цячэннем COVID-19 i кантактных асоб. Пра гэта БелТА паведамiлi ў аблвыканкаме. Стварэнне сiстэмы пачалося ў 2017 годзе. Прыладу распрацаваў рэзiдэнт Парка высокiх тэхналогiй ТАА «Хэлсi Нэтворкс» сумесна з кафедрай пульманалогii i фтызiятрыi БелМАПА.


Бесправадны лiчбавы стэтаскоп для праслухоўвання лёгкiх запiсвае шумы, хрыпы i iншыя гукi i перадае iх у праграму для смартфона праз Bluetooth. Гукi апрацоўваюцца i класiфiкуюцца ў «воблаку» з дапамогай нейрасеткi. Пасля пацыент праходзiць апытанне: фiксуе ў сябе наяўнасць тэмпературы, хрыпаў, макроты i iншых сiмптомаў. Урач можа аддалена пераслухаць гукi i прааналiзаваць анамнез за ўвесь тэрмiн назiрання. Пры выяўленнi прыкмет пнеўманii сiстэма паведамiць доктару пра пагаршэнне стану пацыента.

Цяпер сiстэму тэсцiруюць i дапрацоўваюць. Аднак ужо на гэтым этапе, падкрэслiла загадчыца кафедры пульманалогii i фтызiятрыi БелМАПА Алена Лапцева, карыснасць распрацоўкi не выклiкае сумненняў. «Яна добра дыферэнцыруе наяўнасць i лакалiзацыю хрыпаў. З яе дапамогай мы ўжо манiторым пацыентаў з мукавiсцыдозам. У дачыненнi да людзей з COVID-19 сiстэма асаблiва зручная, бо так iх можна прымаць дыстанцыйна. Больш за тое, калi мы тэсцiравалi сiстэму па распазнаннi аўскультатыўных феноменаў, яна перасягнула ўсе нашы чаканнi. У далейшым прылада дазволiць знiзiць нагрузку на ўстановы аховы здароўя i ўрачоў», — лiчыць Алена Лапцева.

У сваю чаргу, старшыня Мiнаблвыканкама Аляксандр Турчын расказаў, што ў будучынi лiчыць неабходным абсталяваць установы аховы здароўя вобласцi прыборамi, якiя дазваляюць своечасова лячыць людзей. «За такiмi распрацоўкамi будучыня. У Беларусi ёсць Парк высокiх тэхналогiй, шмат кампанiй i крэатыўных, разумных людзей, якiя могуць iсцi наперад у розных сферах, у тым лiку ў медыцыне», — заўважыў губернатар.

Загаловак у газеце: У дапамогу — лiчбавы стэтаскоп

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.