Вы тут

Чаўны Вiльчынскiх


Для жыхароў Паазер'я драўляная пласкадонка — i сёння даволi актуальны транспарт. Пра гэта сведчыць попыт на лодачную прадукцыю Уладзiмiра Вiльчынскага з вёскі Заазер'е Сенненскага раёна. Сёлета Уладзiмiр Вячаслававiч зноў габлюе дошкi, выпiлоўвае какоры, варыць смалу, робiць лодкi — у сваiм адметным i дасканалым стылi. Сярод першых памагатых майстра — яго сын Дзмiтрый, студэнт-завочнiк Горацкай сельгасакадэмii, будучы спецыялiст прамысловай рыбагадоўлi. Летась мне з iм не давялося сустрэцца — 30-гадовы заазерскi жыхар у гэты час лавiў прамысловую рыбу на далёкай Камчатцы. А сёлета па вядомых прычынах яму давялося застацца на радзiме i, канешне, дапамагаць бацьку.

— Гэтай вясной мы ўжо зрабiлi шэсць лодак, — кажа Дзмiтрый Вiльчынскi. — Дзякуючы бацьку, якi перадае мне свой вопыт i сакрэты, лодачная справа ў нашым краi не загiне.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?