Вы тут

Па найлепшых узорах


Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае да ўдзелу школьнікаў 4—11 класаў. Прымаюцца плакаты з цытатамі творцы і эсэ.


Па ўмовах канкурсу ўдзельнікі чытаюць творы Рыгора Барадуліна і выбіраюць любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася, а затым афармляюць плакат у  адпаведнасці з варыянтамі на выбар: выкарыстоўваючы дызайнерскае рашэнне плаката, прапанаванае на партале Нацыянальнай бібліятэкі, альбо асабістым мастацкім афармленнем. Затым яны пішуць невялікае эсэ з тлумачэннем выбару цытаты, сканіруюць творчую работу і дасылаюць разам з эсэ на электронную пошту konkurs.baradulin85@gmail.com альбо выкладаюць у сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin.

Мэты конкурсу — павышэнне цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і літаратуры, прыцягненне ўвагі да важнасці чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на найлепшых узорах нацыянальнай літаратуры, садзейнічанне ўкараненню дадатковых форм навучання, а таксама пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі і развіццё творчага патэнцыялу вучняў.

Тры пераможцы, якія зоймуць І—ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя», кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Акрамя галоўных пераможцаў, будуць адзначаны яшчэ дзесяць найлепшых работ.

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня. Вынікі будуць абвешчаны да 28 жніўня.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.