Вы тут

Ракетчыкi адправiлiся на вучэннi


З 16 да 23 мая ў Беларусi праводзяцца тактычныя вучэннi з падраздзяленнямi ракетных войскаў Узброеных Сiл. Кiруе iмi начальнiк ракетных войскаў i артылерыi Узброеных Сiл — начальнiк упраўлення ракетных войскаў i артылерыi Генеральнага штаба Узброеных Сiл генерал-маёр Генадзь Казлоўскi. Пра гэта паведамiлi ў Мiнiстэрстве абароны.


Вучэннi праходзяць на некалькiх палiгонах. Сярод iх — Гожскi, Брэсцкi, Нёман, а таксама мясцовасць непадалёку ад Астраўца. Ракетчыкi павiнны адпрацаваць некалькi вучэбных пытанняў. Падраздзяленнi мусяць перамясцiцца ў раёны выканання задач, пасля заняць раёны сканцэнтравання. Iх неабходна замаскiраваць, арганiзаваць ахову i абарону i падрыхтавацца да вядзення баявых дзеянняў. Яны i стануць кульмiнацыяй вучэнняў — вайскоўцы будуць несцi баявое дзяжурства i нанясуць ракетныя ўдары са зменай стартавых пазiцый.

— Гэтыя вучэннi носяць комплексны характар, — паведамiлi ў Мiнiстэрстве абароны. — Яны дазволяць праверыць здольнасць камандзiраў падраздзяленняў кiраваць, а падначаленых аператыўна выконваць пастаўленыя задачы ў складанай абстаноўцы, якая да таго ж хутка змяняецца. I па iх вынiках будзе ацэнены ўзровень падрыхтоўкi падраздзяленняў ракетных войскаў за паўгоддзе.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?