Вы тут

У віртуальны магазін А1 — за сапраўднымі набыткамі: як гэта працуе і для чаго патрэбна?*


Сёння мы многа і актыўна карыстаемся сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі — асабліва ў апошнія месяцы, калі само жыццё падштурхоўвае нас да таго, каб шукаць новыя спосабы захоўваць звычны тэмп і спосаб жыцця. Кампанія А1 запусціла ініцыятыву #оставайсяонлайн, каб паказаць, як лёгка можна перавесці звычныя працэсы ў анлайн: ад змены тарыфнага плана да паходу ў магазін за новым смартфонам.


У аддаленым рэжыме ці з дапамогай анлайн-інструментаў абаненты А1 сёння могуць вырашыць большасць узнікаючых у іх пытанняў. Напрыклад, замест асабістага візіту ў офіс ці магазін і размовы са спецыялістамі скарыстацца званком у кругласутачны кантакт-цэнтр па адзіным нумары 150 ці звярнуцца да анлайн-кансультанта на сайце А1. А кіраваць сваім нумарам, дадаваць ці выдаляць паслугі, мяняць тарыфны план і г. д. дазваляе Асабісты кабінет ці мабільны дадатак «А1». Дарэчы, тут жа можна падключыць бясплатны безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 кбіт/сек да канца лета ці да канца года ў залежнасці ад вашага тарыфнага плана (ці скарыстацца USSD-запытам *135*7#выклік).

У рамках ініцыятывы #оставайсяонлайн А1 дае карыстальнікам і іншыя зручныя сервісы: напрыклад, бясплатны доступ да поўнай бібліятэкі фільмаў і серыялаў відэасервісу VOKA і 30 самых папулярных ТВ-каналаў (дастаткова толькі зайсці на сайт voka.tv ці ў мабільны дадатак VOKA і падключыць падпіску «Фільмы і серыялы» ці пасля рэгістрацыі па нумары тэлефона выбраць канал для прагляду).

Але застаюцца яшчэ такія пытанні, як падключэнне да сеткі А1 ці набыццё неабходнага абсталявання. Раней у такіх выпадках мы б адправіліся ў адзін з магазінаў А1. Але не спяшайцеся падымацца з канапы і выходзіць з дому. Таму што магазін можа быць і віртуальным! Менавіта такі нядаўна адкрыла кампанія А1.

З дапамогай віртуальнага магазіна вы можаце на ўласныя вочы ўбачыць у рабоце любую прыладу, прадстаўленую ў асартыменце А1, на экране свайго смартфона ці камп'ютара (за выключэннем адзінкавых гаджэтаў, якія засталіся ў наяўнасці ў адзіночным экземпляры). Прычым дапамагаць у куплі вам будзе рэальны чалавек — прадавец-кансультант віртуальнага магазіна.

Як гэта працуе? Спачатку трэба зайсці ў інтэрнэт-магазін А1 і выбраць мадэль, якая вас цікавіць. Побач з яе апісаннем з'явіцца віджэт «Відэаэксперт» — якраз ён вам і патрэбны! Націскаем на яго, у дыялогавым вакне адказваем на пару ўдакладняючых пытанняў (яны датычацца, напрыклад, кантактных дадзеных ці інфармацыі аб тым, з'яўляецеся вы абанентам А1 ці не), атрымліваем на пазначаны нумар тэлефона і пацвярджаем запыт на кансультацыю — і ў браўзеры запускаецца сеанс аднабаковай відэасувязі: вы можаце бачыць і чуць свайго суразмоўцу, а ён вас тольці чуе, але не бачыць.

Далей ўсё адбываецца гэтак жа сама, як калі б вы знаходзіліся ў самым звычайным магазіне: пакупнік задае пытанні, разглядвае прыладу з усіх бакоў, гартае меню і тэсціруе патрэбныя яму функцыі — розніца толькі ў тым, што прылада знаходзіцца ў руках кансультанта, які выконвае ўсе неабходныя маніпуляцыі і дзеліцца інфармацыяй, якая цікавіць кліента.

Час кансультацыі не абмежаваны: галоўнае, каб вы паспелі атрымаць поўнае ўяўленне аб выбранай мадэлі. Пасля чаго спецыяліст дапаможа з афармленнем заказу, і ён будзе дастаўлены на пазначаны вамі адрас. А калі пасля размовы з кансультантам віртуальнага магазіна ў вас засталіся іншыя пытанні, не маючыя непасрэднага дачынення да прылад, якія тут прадаюцца, вы можаце працягнуць гутарку са спецыялістамі кантакт-цэнтра А1: ім перададуць ваш званок.

Такім чынам, віртуальны магазін — цікавая і зручная магчымасць сумясціць перавагі адразу двух фарматаў: інтэрнэт-магазіна і магазіна ў традыцыйным разуменні гэтага слова.

Дарэчы, у рэжыме анлайн абаненты кампаніі А1 могуць рашыць не толькі пытанне набыцця тэлефона, але і іншыя задачы. З поўным спісам інструментаў можна азнаёміцца ў раздзеле #оставайсяонлайн А1.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».