Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне суайчыннікам з нагоды 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нерукатворны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы на гранітным камені з'яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі, якія ўшаноўваюцца ва ўсім хрысціянскім свеце.
«Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсемагчымую падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкай абіцелі. Нястомная малітоўная праца яе насельнікаў абуджае ў людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб'ядноўвае перад тварам любых выпрабаванняў», — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што манастыр і далей будзе заставацца вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы, падтрымліваць нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, садзейнічаць умацаванню этнаканфесійнай згоды і стабільнасці ў грамадстве.
«Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай веры, поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя высокіх ідэалаў хрысціянства і працвітання беларускага народа», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв'ю: БелТА
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны