Вынікі жнівеньскай місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) па Беларускай АЭС — 11 рэкамендацый, восем прапаноў і чатыры добрыя практыкі, якія можна рэалізоўваць на іншых атамных электрастанцыях свету — апублікаваны на сайце агенцтва. Характарыстыкі станцыі на адпаведнасць стандартам бяспекі МАГАТЭ правяралі эксперты з Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Францыі, Нідэрландаў, Расіі, Славакіі і ЗША.
Добрай практыкай на Беларускай АЭС прызналі надзейную сістэму апавяшчэння, якая можа не толькі падаць сігнал трывогі, але і выкарыстоўвацца для выдачы моўнай інфармацыі і інструкцый насельніцтву ў выпадку радыелагічных і іншых аварыйных сітуацый. Сярод найбольш значных рэкамендацый для АЭС адзначаецца неабходнасць палепшыць нагляд і кантроль за праграмамі ўводу ў эксплуатацыю для забеспячэння гатоўнасці станцыі да бяспечнай работы. Эксплуатуючай арганізацыі — дзяржаўнаму прадпрыемству «Беларуская атамная станцыя» — параілі палепшыць праграму прадухілення патэнцыйнага пападання пабочных прадметаў у важныя для бяспекі сістэмы і элементы станцыі.
Падчас візіту прадстаўнікі місіі праверылі 11 кірункаў. У тэксце справаздачы МАГАТЭ адлюстраваны вынікі толькі ў тых абласцях, дзе каманда экспертаў лічыць за лепшае сфармуляваць рэкамендацыі, прапановы і адабрэнні. Іншыя аспекты дзейнасці, якія разглядаліся, але дзе не былі выяўлены прабелы, у справаздачу не ўвайшлі.
Кіраўніцтва станцыі запэўніла, што гатова прыняць паўторную місію МАГАТЭ праз паўтара года.
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: yandex.com
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.