Вы тут

Міністэрства адукацыі рэкамендуе ўручаць атэстаты выпускнікам ва ўрачыстай абстаноўцы


А выпускныя балі адмяняюцца?


На сайце ведамства з’явіўся ліст ад 19 мая 2020 года «Аб арганізацыі ўручэння атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі» за подпісам намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая. І гэта першы афіцыйны дакумент, які дае зразумець, якім чынам для выпускнікоў пройдзе іх развітанне са школай.

У ім, у прыватнасці, паведамляецца, што з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне абмежаванае. У гэтай сувязі Міністэрства адукацыі з усіх мерапрыемстваў па завяршэнні навучальнага года рэкамендуе арганізаваць толькі ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы і зрабіць гэта 10-11 чэрвеня.

Рашэнне пра фармат правядзення згаданага мерапрыемства ў кожнай канкрэтнай установе адукацыі прымаецца яе кіраўніком з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам улады.

У дакуменце падкрэсліваецца, што з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі неабходна правесці тлумачальную работу аб фармаце правядзення мерапрыемства.

З мэтай мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання вірусных і іншых інфекцый рэкамендуецца прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і захавання здароўя навучэнцаў падчас правядзення мерапрыемства з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Якія канкрэтна меры трэба прыняць, у інструктыўным лісце не ўдакладняецца.

Вядома, што ў сталіцы ўрачыстае ўручэнне атэстатаў пройдзе 10 чэрвеня ў другой палове дня. Калі дазволіць надвор’е, то мерапрыемства правядуць на адкрытым паветры. А вось традыцыйнага выпускнога для адзінаццацікласнікаў сёлета не будзе. «Адзінае, ад чаго мы адмаўляемся, гэта ад правядзення забаўляльных мерапрыемстваў пасля гэтага, — патлумачыў першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталь Прыгодзіч. — Пры гэтым урачыстасць моманту заканчэння школы захоўваецца».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…