Вы тут

У Беларусі — 32 426 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 11 415 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 мая ў Беларусі зарэгістравана 32 426 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 387 673 тэсты на каранавірус.

11 415 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму. Пра гэта 17 мая паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.

«Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму», — паведаміў Фёдар Карпенка.

Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. «Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, — гэта каля 50 пацыентаў», — адзначыў дырэктар РНПЦ.

14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», — праінфармавала намеснік міністра.

Прэв’ю: rubtsovsk.org

Выбар рэдакцыі

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.