Вы тут

Шасцікласнік і васьмікласнік ужо паспелi спазнаць усе тонкасцi i складанасцi шахматна-шашачных баёў


Удзельнiкi гуртка па шахматах i шашках дзяржынскай гiмназii № 1 ужо не раз перамагалi ў гарадскiх, раённых i абласных спаборнiцтвах. Двое — Iлья Кандрашоў, вучань 6 класа, i Ягор Немчанка, вучань 8 класа, — з'яўляюцца «старажыламi», якiя ўжо паспелi спазнаць усе тонкасцi i складанасцi шахматна-шашачных баёў.


Iлья i Ягор (злева направа).

— Шахматамi i шашкамi я пачаў займацца яшчэ ў гадоў пяць, калi быў у дзiцячым садку. Сказаў бацькам, што мне гэта цiкава, i яны адвялi мяне ў гурток. У школе працягнуў заняткi. Цяпер уваходжу ў склад каманды, i мы часта гуляем пад сцягам сваёй гiмназii, бывае, выступаем i за родны горад, — расказвае Ягор.

Юнак нават браў удзел у шахматным турнiры ў Маскве. А сваiм галоўным дасягненнем лiчыць перамогу на спаборнiцтвах у Оршы i атрыманне першага спартыўнага разраду.

— Разнавiднасцяў шахматных i шашачных турнiраў вельмi шмат. Мне больш падабаюцца камандныя. У iх у мяне з'яўляецца дадатковы стымул да перамогi. Паводле ўмоў, заўсёды павiнна быць максiмум чатыры хлопчыкi i абавязкова хоць адна дзяўчынка. Без яе каманду дысквалiфiкуюць. А вось чатыры дзяўчынкi i адзiн хлопчык — дапушчальны варыянт. Пры любым складзе я застаюся самым старэйшым гульцом i лiчу сваiм абавязкам супакоiць i падбадзёрыць астатнiх. Калi раптам мы прайграем, то заўсёды тлумачу, што перамога — гэта не так важна. I калi не атрымалася зараз, то варта трохi пазаймацца, i наступным разам усё выйдзе.

Ягор прызнаецца, што цяпер аддае менш часу заняткам шахматамi i шашкамi, чым раней, бо старанна займаецца вучобай. Будучую прафесiю хоча звязаць з праграмаваннем.

Другi «старажыл», Iлья Кандрашоў, хоць i малодшы за свайго сябра, але ўпэўнена наступае таму на пяткi. I ў свае дванаццаць гадоў ужо мае трэцi разрад. Яго таксама, як i Ягора, у дзiцячым садку бацькi прывялi на заняткi, а пазней ён заняў заслужанае месца ў школьнай камандзе.

— Хоць я i займаюся ў шахматна-шашачным клубе, гуляць мне больш падабаецца ў шахматы. Там больш фiгур, а значыць, больш магчымасцяў перамагчы сапернiка (смяецца). У шахматах, акрамя камандных i адзiночных спаборнiцтваў, ёсць вiды турнiраў, класiфiкаваных па часе. Я ўдзельнiчаў у такiх, дзе партыя доўжылася пяць хвiлiн: там усяго секунд дваццаць, каб зрабiць ход. Яшчэ былi па пятнаццаць хвiлiн, ну i мае любiмыя, дзе на партыю даецца паўгадзiны. У такой гульнi паспяваеш добра прадумаць ход i запiсаць дзеяннi сапернiка, каб потым разабраць усе свае i яго памылкi з выкладчыкам i больш iх не паўтараць.

Iлья расказвае, што самае складанае ў гэтым вiдзе спорту для яго — рашэнне шахматных задач. Часам ён трацiць амаль цэлы занятак у гуртку для iх разбору i знаходжання правiльнага рашэння. I ў чым яны салiдарныя з Ягорам, дык гэта ў тым, што шахматна-шашачны спорт патрабуе вялiкiх высiлкаў i не падыходзiць для людзей з гуманiтарным складам розуму.

— Навучыць хадзiць пешкамi можна любога. А вось паставiць мат — гэта ўжо цэлае мастацтва. Каб дасягнуць такога майстэрства, трэба шмат займацца. У нашым гуртку мы сустракаемся два-тры разы на тыдзень. Трэнер Сяргей Рыгоравiч Уснiч кожны раз прапануе для нас новыя цiкавыя задачы i партыi. Наогул у гурток ходзiць вельмi шмат дзяцей рознага ўзросту, кожны год нашы рады папаўняюць першакласнiкi. Акрамя трэнера рыхтавацца да спаборнiцтваў за гонар гiмназii нам дапамагае настаўнiк фiзкультуры Павел Вiтальевiч Леўшукоў. Ён заўсёды падбадзёрвае i заахвочвае за ўдалыя выступленнi. У вольны час я стараюся трэнiравацца дома, гуляю з татам i ў анлайн-шахматы i шашкi на камп'ютары. У будучынi хачу гуляць, як мой кумiр Каспараў, i веру, што калi старацца i трэнiравацца, то ўсё атрымаецца, — падзялiўся Iлья.

Зараз хлопцы рыхтуюцца да новых спаборнiцтваў. А мы жадаем iм поспехаў i новых перамог.

Ангелiна НОВIКАВА, студэнтка III курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў

Загаловак у газеце: Мастацтва паставiць мат

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй.