Пасля значнага зніжэння ў сакавіку (на 11,6 %) у красавіку золатавалютныя рэзервы зноў пачалі расці і павялічыліся за месяц на 96,4 мільёна долараў (на 1,2 %). Такім чынам, міжнародныя рэзервовыя актывы дзяржавы на 1 мая, па папярэдніх звестках, склалі 7882,9 мільёна долараў у эквіваленце.
Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку стала купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Таксама павелічэнню рэзерваў спрыялі рост кошту манетарнага золата і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Як адзначылі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара краіны, у красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 317 мільёнаў долараў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: belmir.by
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны