Вы тут

Прэзідэнт аб эпідэміі каранавіруса: Нам ні ў якім разе нельга расслабляцца


Прэзідэнт Беларусі сёння на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам абмеркаваў эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «сёння нельга расслабляцца».

«Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць».

Ён таксама пахваліў медыкаў за іх работу і папрасіў трымацца.

Па яго словах, Мінск і Віцебск раней увайшлі ў гэту праблему і ўжо выходзяць з яе.

«Вы бачыце, што месцы вызваляюцца, там, дзе мы рэзервавалі анкалагічныя, гінекалагічныя і іншыя койкі, яны нам непатрэбныя. Іх неабходна выводзіць, зачышчаць, вымываць. У Мінску тое ж самае», — сказаў ён.

Наталля Іванаўна Качанава ад імя Прэзідэнта кантралюе працэсы ў Мінску і далажыла кіраўніку дзяржавы, што ў сталіцы сітуацыя стабілізавалася. «Мы не бачым росту ў Мінску зараз. Гэта шчасце. Нават ужо ў мінус пайшлі. Гэта добра. Таксама трэба вызваляць бальніцы, якія мы загадзя рыхтавалі на ўсялякі выпадак, каб у нас былі койкі ў запасе. Трэба разумець, што ў нас жа анкалагічныя аперацыі. Хай не складаныя, не цяжкія, але адкладзеныя. Таму трэба тэрмінова вяртаць гэтыя бальніцы анкахворым. Тое ж самае і іншыя бальніцы, якія павінны займацца лячэннем іншых хвароб», — сказаў Прэзідэнт.

Тактыка лячэння пнеўманій дала плён, і паказчыкі па гэтым захворванні пайшлі ўніз, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

«Пакуль мы, мабыць, канчаткова не сыйдзем ад гэтага. Месяц нам яшчэ прыйдзецца барахтацца. Канечне, ужо не той узровень, лягчэй стала. Не трэба раслабляцца. Усякае можа быць. Нас папярэджваюць аб другой хвалі, трэцяй, пятай, дзясятай. Ніхто не разумее, што адбываецца. Трэба зыходзіць са свайго вопыту», — заключыў беларускі лідар.

Ён папрасіў прысутных выказаць сваё меркаванне па эпідсітуацыі, даць свае прагнозы або парады, бо пандемія адбіваецца і на стане міжнароднай эканомікі. «Мне трэба ўсё аб’ядноўваць, супастаўляць, звязваць і кіраваць краінай і грамадствам. Таму калі будуць нейкія вашы рэкамендацыі для мяне ў гэтым плане, я гатовы іх выслухаць», — дадаў ён.

Марыя Дадалка

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?