Вы тут

У Мастоўскім раёне з'явіцца грамадскі маніторынг пітной вады


Летась у лютым стартаваў праект «Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі», які рэалізуюць мясцовы райвыканкам і МГА «Экапартнёрства» пры фінансавай падтрымцы з боку Еўрасаюза і Sіda.


У рамках праекта атрымаюць развіццё самыя розныя ініцыятывы. Напрыклад, будзе праведзена даследаванне сітуацыі з воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне, распрацаваны планы бяспечнасці вады і каналізацыі (іх рэалізацыю фінансава падтрымаюць), з'явяцца грамадскі маніторынг якасці пітной вады і вучэбны інфармацыйны цэнтр па вадзе. У рамках праекта таксама закупяць абсталяванне для кантролю забруджвання сцёкавых вод і ўзвядуць малое інавацыйнае збудаванне па іх ачыстцы.

— Праект разлічаны не на адзін год, і сёння мы ўжо завяршылі цыкл навучання спецыялістаў па распрацоўцы планаў бяспекі водазабеспячэння і водаадвядзення. У сустрэчах бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых улад, камунальнікі, самыя розныя суполкі, СМІ і мясцовыя жыхары, — адзначае выканаўчы дырэктар МГА «Экапартнёрства» Аліна БУШМОВІЧ. — Яны знаёміліся з заканадаўствам у гэтым кірунку, аналізавалі становішча сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення ў сваім раёне, ацэньвалі ўсе рызыкі і праблемы, распрацоўвалі планы магчымых мерапрыемстваў, каб палепшыць сітуацыю.

Напрыклад, сярод такіх праблем былі невыкананне санітарных нормаў, частыя прарывы водаправодаў, размяшчэнне крыніц пітной вады каля могілак і месцаў выпасу жывёлы, адсутнасць звестак па якасці вады ў індывідуальных калодзежах.

З пункту гледжання экспертаў, рэалізацыя аналагічных планаў па ўсёй краіне дапаможа больш трывала кіраваць рызыкамі ў сістэмах водазабеспячэння і водаадвядзення і абгрунтоўваць інвестыцыі, патрэбныя гэтаму сектару.

Дарэчы, Мастоўскі раён — першы ў Беларусі, што вырашыў пераняць еўрапейскі вопыт па распрацоўцы планаў бяспекі водазабеспячэння і водаадвядзення. У рамках конкурсу Еўрапейскі саюз гарантуе фінансавую падтрымку ў памеры 40—60 тысяч еўра на рэалізацыю 4-6 мясцовых ініцыятыў.

Валерыя КІСЛАЯ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Празрыстае кіраванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СТРАЛЕЦ. Ад таго, як сплануеце тыдзень, залежыць, ці паспееце завяршыць важныя справы. 

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?