Вы тут

Пяць тэатраў, у якiя можна схадзiць анлайн на тыднi


Ковiд не спыняецца, таму мы ўсё яшчэ вымушаны трымацца альтэрнатыўных варыянтаў культурнага баўлення часу. I трэба сказаць, альтэрнатыва аказваецца не такой сумнай, пакуль мы можам, седзячы на канапе, глядзець тэатральныя пастаноўкi з усяго свету — як з найвядомейшых пляцовак, так i ад калектываў-«адкрыццяў». Вядома, паводле пэўнага падыходу глядзець спектакль на плоскiм экране — тое ж, што вывучаць жывапiс па рэпрадукцыях у кнiзе, але такi фармат усё яшчэ прапануе гледачу нябачаную раней разнастайнасць. Таму на наступным тыднi прапануем зрабiць яшчэ некалькi выхадаў у тэатр i ў падборцы з пяцi пастановак, даступных для бясплатнага прагляду анлайн, збiраем балет, Шэкспiра, Дзень нараджэння нашага Вялiкага, Леанарда Бернстайна і «самы шакавальны» спектакль лонданскай сцэны.


«Рамэа i Джульета» ў Фiнскай нацыянальнай оперы

Тыя, хто цiкавiцца операй i балетам, напэўна, ужо паглядзелi запiсы сусветна вядомых пляцовак у Вене, Лондане, Берлiне альбо Метраполiтэн-опера. Але выдатных тэатраў, што ставяць гэтыя жанры, куды больш, i мы прапануем адкрыць адзiн з iх — Фiнскую нацыянальную оперу, гiсторыя якой пачалася яшчэ ў XIX стагоддзi. Сёння ў калектыве, што налiчвае 530 чалавек, 78 балетных танцораў, i iх работу можна ўбачыць на сайце тэатра oopperabaletti.fi, дзе выкладзена некалькi пастановак, сярод якiх бессмяротны сюжэт Уiльяма Шэкспiра i адпаведны балет Сяргея Пракоф'ева «Рамэа i Джульета». Трагедыя дваіх закаханых даступная для прагляду да 18 лiстапада, а апроч гэтага ў Фiнскай оперы можна паглядзець балеты «Жызэль», «Сон у летнюю ноч» ды iншыя пастаноўкi.

«Макбет» у тэатры «Берлiнер Ансамбль»

«Макбет» у «Берлiнер Ансамбль»

«Берлiнер Ансамбль» — адзiн з самых вядомых нямецкiх тэатраў. Ён быў заснаваны ў 1949 годзе класiчным ужо драматургам Бертольдам Брэхтам i дагэтуль, апроч iншага, ставiць п'есы свайго заснавальнiка. Але цяпер паказваецца не Брэхт, а шэкспiраўскi «Макбет» — трагедыя пра караля Макбета i яго прагу ўлады, з-за якой ён разам з жонкай здзяйсняе шэраг крывавых распраў. У крывi ды ў пiнжаку вы яго i ўбачыце — «Берлiнер Ансамбль» ставiць усё ж не Шэкспiра, а яго адаптацыю, здзейсненую вядомым нямецкiм драматургам, рэжысёрам i, дарэчы, пераемнiкам Брэхта Хайнерам Мюлерам. Пастаноўку з перакладам на англiйскую мову можна паглядзець на сайце «Берлiнер Ансамбль» berliner-ensemble.de да 28 мая.

«Дзень адкрытых дзвярэй» у нашым Вялiкiм тэатры

Не спектакль, але тым не менш падзея — ужо некалькi гадоў запар 25 мая беларускi тэатр оперы i балета адзначае свой дзень нараджэння ў фармаце «Дня адкрытых дзвярэй». Звычайна, каб адкрыць для сябе тэатральнае закулiссе, будынак наведвае некалькi тысяч чалавек, што стала своеасаблівай традыцыяй. Сёлета праз каранавiрус звычайны фармат не можа быць вытрыманы, але адмаўляцца ад традыцыi калектыў не стаў: «Дзень адкрытых дзвярэй» пройдзе так цi iнакш. У панядзелак на сайце i на старонках Вялiкага ў сацыяльных сетках закулiссе можна будзе ўбачыць анлайн, тым больш што работа тэатра не спыняецца. Тут будзе паказаны шэраг iнтэрв'ю — з мастацкiм кiраўнiком Валянцiнам Елiзар'евым, галоўным балетмайстрам Юрыем Траянам, галоўным хармайстрам Нiнай Ламановiч, салiстамi Iгарам Артамонавым, Канстанцiнам Кузняцовым, Аксанай Волкавай i iншымi — i вячэрнi канцэрт-сюрпрыз, у якiм выканаўцы прадставяць свае любiмыя нумары розных жанраў. «Дзень адкрытых дзвярэй» пачнецца а трэцяй гадзiне, а канцэрт — а сёмай.

«Хваляваннi на Таiцi» ў «Паўночнай оперы»

Брытанская «Паўночная опера», што месцiцца ў горадзе Лiдс, да канца месяца паказвае гадзiнную оперу «Хваляваннi на Таiцi». Твор у сярэдзiне мiнулага стагоддзя напiсаў Леанард Бернстайн — ён паглыбляецца ў жыццё амерыканскага сярэдняга класа i з джазавымi матывамi расказвае пра канкрэтную сям'ю, у якой закаханыя адно ў аднаго муж-бiзнесмен i жонка — хатняя гаспадыня тым не менш перажываюць крызiс шлюбу. На сцэне разыгрываецца адзiн дзень з жыцця сям'i са сваркамi, спрэчкамi i паходам у кiнатэатр на фiльм «Хваляваннi на Таiцi». Кажуць, што матыў для напiсання оперы Бернстайну даў уласны досвед альбо, ёсць версiя, досвед яго бацькоў. Паглядзець запiс з англiйскiмi субцiтрамi — ён будзе даступны да 1 чэрвеня ўключна — можна на сайце operanorth.co.uk.

Cyprus Avenue у лонданскiм Каралеўскiм прыдворным тэатры

The Guardian у свой час назвала «Кiпрскую авеню» найбольш шакавальным спектаклем на лонданскай сцэне — гэта было ў 2016 годзе, калi рэжысёр Вiкi Фезерстоўн у Royal Court Theatre альбо, можна сказаць, Каралеўскiм прыдворным тэатры паставiў «чорную» камедыю Дэвiда Айрлэнда, якая ўтрымлiвае нецэнзурную лексiку, сцэны гвалту i абмеркаванне рэлiгii. Па сюжэце галоўны герой Эрык Мiлер у вынiку памутнення розуму прымае сваю пяцiтыднёвую ўнучку за палiтыка Джэры Адамса i праз экстрэмiсцкае мiнулае адчувае, што знаходзiцца ў небяспецы i мусiць дзейнiчаць. Як характарызуюць яе стваральнiкi, гэта пастаноўка пра чалавека, што мусiць змагацца са сваiм мiнулым i баiцца будучынi. Спектакль з англiйскiмi субцiтрамi ў кiнаадаптацыi можна паглядзець на сайце royalcourttheatre.com.

Вольга МIЦКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Шэкспiр, дзень нараджэння Вялiкага i опера Бернстайна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.