Вы тут

Год Уладзiмiра Караткевiча


Успамiнае Вячаслаў Рагойша...

Сярод навiнак, якiя рыхтуюцца да выдання ў айчынных выдавецтвах i звязаны з 90-годдзем з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Сямёнавiча Караткевiча, — кнiгi i «Мастацкай лiтаратуры», i «Беларускай Энцыклапедыi iмя Петруся Броўкi», i iншых выдавецтваў краiны.


У энцыклапедычным выдавецтве праз некаторы час пабачыць свет аднатомная персанальная энцыклапедыя «Уладзiмiр Караткевiч», якая пад адной вокладкай прадставiць чытачу больш за 1000 артыкулаў пра розныя творы пiсьменнiка, адрасы, дзе ён жыў i працаваў, пра сяброў Уладзiмiра Караткевiча, яго крытыкаў, пра перакладчыкаў паэзii i прозы нашага класiка на розныя мовы народаў свету.

«Мастацкая лiтаратура» працуе над падрыхтоўкай да выдання публiцыстычнай, гiсторыка-лiтаратурнай кнiгi эсэ доктара фiлалагiчных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Вячаслава Пятровiча Рагойшы «Дзесяць сагаў». Рэльефным героем кожнага эсэ паўстае класiк беларускай лiтаратуры, аўтар легендарнага рамана «Каласы пад сярпом тваiм». Вячаслаў Рагойша быў блiзка знаёмы з Караткевiчам, яго асяроддзем, таму i ўспамiны падаюцца жывымi, пераканаўча праўдзiвымi, напоўненымi святлом, дабрынёй, пiетэтам у адносiнах да У. С. Караткевiча. «Дзесяць сагаў» — яшчэ адна трывалая цаглiнка ў падмурак дома памяцi «Уладзiмiр Караткевiч».

Сяргей Шычко

Прэв'ю: bobr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.