Вы тут

Міністэрства аховы здароўя атрымала буйную партыю сродкаў абароны для медыкаў


Мінскі цэнтр распрацоўкі Wargaming (СТАА "Гейм Стрым") бязвыплатна перадаў ПТП "Белмедтэхніка" Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 100000 аднаразовых ахоўных камбінезонаў. Гэтыя сродкі індывідуальнай абароны пашылі па адмысловай замове на вытворчых магутнасцях кампаніі Mark Formelle, гаворыцца на сайце Міністэрства аховы здароўя.


Сродкі індывідуальнай абароны неабходныя для таго, каб як мага мацней прадухіляць негатыўнае ўздзеянне вірусаў на медыцынскіх работнікаў.

Акрамя таго, сёння кампанія Wargaming і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) перадалі ў Цэнтр экстранага рэагавання Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь партыю ў 91 000 масак класіфікацыі FFP3 (вытворчасць міжнароднай карпарацыі 3M).

Гэтыя сродкі індывідуальнай абароны забяспечваюць найвышэйшую ступень фільтрацыі паветра, а таксама эфектыўную абарону органаў дыхання ад пранікнення часціц і рэкамендаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя для выкарыстання медыцынскімі работнікамі пры аказанні дапамогі пацыентам з COVID-19.

У бліжэйшы час рэспіратары будуць дастаўлены ў тыя ўстановы аховы здароўя, якія ў іх найбольш маюць патрэбу: 20% ва ўстановы аховы здароўя Мінска, па 12,5% - у Мінскую, Гомельскую і Брэсцкую вобласці, па 10% - у Гродзенскую, Магілёўскую, Віцебскую вобласці і падведамныя РНПЦ, а таксама 2,5% у медустановы іншых ведамстваў.

Фота: minzdrav.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.