Вы тут

Студэнцкія фінансава-эканамічныя стартап-праекты прадставілі ў БДУ


Прэзентацыя адбылася ў рамках конкурсу “Бізнес-ідэя”, арганізаванага сярод студэнтаў эканамічнага факультэта. Лепшай ідэяй была прызнаная ініцыятыва трэцякурснікаў Велі Абасава, Міхаіла Войтава, Велі  Ахмедава і Каміла Гуліева. Яны прадставілі музей-атракцыён віртуальнай рэальнасці “Illusion park”. Пры дапамозе найноўшых VR-тэхналогій кожны жадаючы можа выбраць любую з краін і анлайн наведаць яе славутасці, даведацца падрабязную гісторыю пра кожную з іх.


Другое месца заняў праект па стварэнні дзіцячага гатэля “Junior hotel”. Студэнты прапанавалі скамбінаваць дзіцячы сад і традыцыйны гатэль, каб вырашыць пытанні па догляду за дзецьмі на перыяд адсутнасці іх бацькоў. Трэцяга месца ўдастоена канцэпцыя мабільнага дадатку па аптымізацыі выдаткаў “MTBudget”. Гэты фінансавы памочнік  з улікам наяўных грошай прааналізуе пакупкі, а таксама дасць парады па планаванні бюджэту.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 50 студэнтаў, якія прадставілі 13 праектаў.

Мерапрыемства праводзілася ў анлайн-рэжыме. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі вядучых банкаў краіны. Крытэрыі ацэнкі ўключалі навізну, арыгінальнасць, актуальнасць, эфектыўнасць, фінансава-эканамічную абгрунтаванасць, а таксама дакладнасць разлікаў і афармленне бізнес-ідэі.

Арганізатарам конкурсу выступіў эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: novostimb.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.