Вы тут

Каля станцыі метро «Усход» у Мінску — вялікая колькасць пажарных разлікаў. Што адбылося?


Станцыя метро «Усход» мінскага метро была зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў.


Фота: Вова Рыдкін.

Да уваходаў на станцыю на праспекце Незалежнасці прыбылі каля дзесяці пажарных разлікаў.

МНС паведаміла ў Twitter, што ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне на станцыі метро «Усход». Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў адным з памяшканняў работнікаў метро ў тунэлі.

А вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб’екта. Тэхніка высылаецца аўтаматам згодна нумару выкліку. Калі нічога сур’ёзнага не адбываецца, то аўтамабілі вяртаюцца ў падраздзяленні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.