Вы тут

Першы «бескантактны» раён


З’явіцца ў правінцыі Чжэцзян.


Ввозера Цяньдаоху ў горадзе Ханчжоў, што ў правінцыі Чжэцзян, стане першым «бескантактным» ландшафтным раёнам ў краіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведамляецца на кітайскай платформе анлайн-плацяжоў «Алипэй», на аснове ідэнтыфікацыі асобы па сапраўдных імёнах адміністрацыя возера Цяньдаоху ўжыла ў кіраванні раёнам такія тэхнічныя сродкі, як «зялёныя QR-коды горада Ханчжоў» у якасці паказчыкаў здаровага стану, міні-дадаткі па куплі квіткоў, праверку білетаў праз сканаванне QR-кодаў з мэтай эканоміі часу для ўваходу кожнага наведвальніка ў парк. Усе гэтыя меры зробяць возера першым «лічбавым ландшафтным раёнам» Кітая ў гэтым годзе.

Па наяўных звестках, зараз анлайн-браніраванне квіткоў у маляўнічы раён возера Цяньдаоху складае каля 75 працэнтаў ад агульнай колькасці прададзеных білетаў. Акрамя «бескантактнага» самаабслугоўвання гатэляў, тут ужо ўведзена адпаведная мадэль арганізацыі падарожжаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?