Вы тут

Ад стыхіі пацярпелі 5 мільёнаў чалавек


У правінцыі Юньнань цягам чатырох месяцаў.


У першыя чатыры месяцы гэтага года тры чалавекі загінулі і амаль 5 мільёнаў чалавек былі закрануты ў выніку стыхійных бедстваў ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Са студзеня правінцыя ў асноўным пацярпела ад засухі, граду і катастрафічна моцнага снегападу, якія прымусілі больш за 500 чалавек перасяліцца, паведаміла правінцыйнае ведамства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.

У студзені-красавіку гэтага года стыхійныя бедствы, якія разбурылі пабудовы і нанеслі шкоду пасевам ў правінцыі Юньнань, выклікалі прамыя эканамічныя страты ў памеры 4,17 млрд юаняў (каля 590 млн долараў).

Фота: traveltell.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.