Яны прадставяць цэнтральны рэгіён на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
Як расказалі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, у фінале за званне “Настаўнік года Мінскай вобласці” дыстанцыйна спаборнічалі 24 педагога. Кожны з іх прадэманстраваў свой прафесіяналізм і талент у відэазапісу міні-урока па тэме “Вучыць трэба не для школы, а для жыцця”, творчай самапрэзентацыі на сцэне, а таксама ў публічным прадстаўленні вопыту сваёй працы ў рэжыме анлайн-трансляцыі.
Члены журы конкурсу адзначылі, што ўсе ўдзельнікі фіналу валодаюць здольнасцю выходзіць за рамкі традыцыйнага навучання, умеюць працаваць у інавацыйным рэжыме. Яны надзвычай творчыя, актыўныя, знаходзяцца ў бесперапынным педагагічным пошуку.
Па выніках трох тураў конкурса “Настаўнік года Мінскай вобласці” вызначаны пераможцы ў васьмі намінацыях. Ім будуць уручаны дыпломы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама і сімвал конкурсу “Настаўнік года Мінскай вобласці” – “Хрустальная сініца”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: wallhere.com
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.