Вы тут

У БДПУ вызначаць «Студэнта года» анлайн


З 26 па 29 мая ў БДПУ ў анлайн-рэжыме будзе праходзіць фінал конкурсу «Студэнт года». Як расказалі ў прэс-службе ўніверсітэта, пераможцаў будуць вызначаць у пяці намінацыях: «Вучэбна-прафесійная дзейнасць», «Навукова-даследчая дзейнасць», «Моладзевае лідарства», «Мастацка-творчая дзейнасць» і «Спартыўна-аздараўленчая дзейнасць». З 56 студэнтаў, якія прымалі ўдзел у першым этапе конкурсу, у фінал прайшлі 32.


  • Фіналісты ў намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» рыхтуюць эсэ «Я — педагог XXI стагоддзя». Таксама ім будуць прапанаваныя кейсы — няпростыя задачы, з якімі педагог можа сутыкнуцца ў сваёй штодзённай прафесійнай дзейнасці.
  • Удзельнікі ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» прэзэнтуюць адзін са сваіх апублікаваных навуковых артыкулаў. Іх чакае дыскусія па пытаннях навуковай навізны і практычнай значнасці вынікаў праведзенага даследавання.
  • Канкурсанты ў намінацыі «Моладзевае лідарства» рыхтуюць відэа, дзе раскажуць пра сябе і свае дасягненні. Акрамя таго, члены журы прапануюць ім вырашыць рэальныя праблемныя сітуацыі са студэнцкага жыцця.
  • У намінацыі «Мастацка-творчая дзейнасць» фіналісты прадставяць відэавыступленне «БДПУ: мая будучыня пачалася тут!» і свой творчы нумар.
  • У намінацыі «Спартыўна-аздараўленчая дзейнасць» фіналісты прэзентуюць відэаінтэрв’ю з вядомым спартсменам ці чалавекам, які актыўна займаецца фізічнай культурай, і відэа «Зарадка для БДПУ». Таксама журы ацэніць фотаработы студэнтаў, якія ўяўляюць сабой касплей на вядомую спартыўную фатаграфію.

Пераможцам конкурсу «Студэнт года» будуць уручаны статуэткі — паменшаныя копіі скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая», якая стаіць на ўваходзе ў галоўную педагагічную ВНУ нашай краіны, дыпломы і памятныя падарункі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».