Вы тут

Пацярпелыя ад хатняга гвалту змогуць бясплатна тэлефанаваць на гарачую лінію


МТС зрабіў бясплатнымі званкі на гарачую лінію 8-801-100-8801 для пацярпелых ад хатняга гвалту. Такім чынам аператар падтрымаў ініцыятыву міжнароднай арганізацыі «Гендэрныя перспектывы».


Званок на 8-801-100-8801 дазваляе атрымаць бясплатную кансультацыю псіхолагаў і юрыстаў, а таксама неабходную экстранную дапамогу. Звяртацца на гарачую лінію можна штодня з 08:00 да 20:00, захоўваючы пры гэтым ананімнасць. Бясплатныя званкі на 8-801-100-8801 для абанентаў МТС даступныя да 21 жніўня 2020 года.

Агульнанацыянальны нумар гарачай лініі 8-801-100-8801 для пацярпелых ад хатняга гвалту быў адкрыты ў 2012 годзе. Толькі ў бягучым годзе на яго звярнуліся па дапамогу больш за 14 тысяч чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.