Вы тут

БЧ заклікае выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту


Напярэдадні школьных летніх канікул БЧ звяртаецца да ўсіх школьнікаў і іх бацькоў з просьбай выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Не пакідаць дзяцей адных і не дазваляць ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіць па чыгуначных пуцях, не пераходзіць іх у неўстаноўленых месцах.


Фота: trainpix.org

Таксама забараняецца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення паблізу чыгуначных пуцей, перабягаць пуці перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага саставу і лакаматываў, класці на шляху староннія прадметы, кідаць камяні ў рухомы састаў, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне.

Адной з дзейсных мер па папярэджанні знаходжання дзяцей на аб’ектах чыгуначнага транспарту таксама з’яўляецца выкарыстанне мабільнага прыкладання «Беражыся цягніка — SafeTrain», распрацаванага для прымянення ў Рэспубліцы Беларусь расійскімі чыгуначнікамі па просьбе Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны. З дапамогай дадзенага мабільнага прыкладання блакуецца ўвесь мэдыякантэнт на смартфоне дзіцяці пры набліжэнні яго да чыгуначных пуцей, а таксама апавяшчаюцца бацькі. Дадатак даступны для запампоўкі на Google Play, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Нягледзячы на ​​меры, што прымаюцца, з пачатку года на чыгуначным транспарце адбылося 33 выпадкі невытворчага траўматызму, што на тры выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Пацярпела 33 чалавекі (два з іх — непаўналетнія): загінула 23 грамадзяніна і 10 атрымалі траўмы. Каля 42 працэнтаў пацярпелых знаходзіліся на аб’ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап’янення.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».