Вы тут

Беларуская калякамп’ютарная казка


Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан. Малочны кактэйль для вужынага караля, альбо Калякамп’ютарная казка. Мінск, Мастацкая літаратура, 2019.

Паэтка Аксана Спрынчан i музыка Яраш Малiшэўскі падарылі беларускім дзецям цікавую і незвычайна аформленую кнігу: яе старонкі ўдаюць на экран камп’ютара. З яго, камп’ютара, усё і пачынаецца для гераіні казкі. І з малака... Дзяўчынка Альдона бавіць шмат часу за маніторам, а побач з ёю стаіць паўнюткі кубак з малаком. З “малочнай прадмовы” мы даведваемся, што ўсе людзі падзяляюцца на тых, хто любіць малако, і тых, хто яго не любіць. Альдона акурат належыць да другога тыпу. Аднойчы, пакуль яна сядзела за камп’ютарам, малако з яе кубка знікла, а з-за музычных калонак выпаўзла змяя – сучасны Вужыны Кароль. Ён застаўся жыць у Альдоны і стаў з ёю сябраваць. Прыйшоў час маці дзяўчынкі здзівіцца, што дачка раптам стала выпіваць багата малака.

Вуж не толькі рэгулярна спусташае кубак Альдоны, але і ўмее хвастом адбіваць на клавіятуры тэкст. А піша ён розныя рэчы. Напрыклад, пра тое, што скарбы ў самім чалавеку схаваныя, толькі не кожны здольны іх знайсці ды развіць, бо на тое высілкі патрэбныя. Разам з Вужыным Каралём Альдона складае вершы, дапамагае затрымаць злодзея, перамагае ў конкурсе ў Пружанах і даведваецца, чаму вужы не кажуць “Добрай раніцы”, а толькі “Добры дзень”. Незвычайны сябра расказвае Альдоне пра неўзаемнае каханне Вужа і ператварэнне яго ў камень, тлумачыць пра дзень Узвіжання, калі змеі сыходзяць у свой змяіны вырай. А ў фінале ператвараецца ў хлопца-праграміста. Такі традыцыйны хэпі-энд мае калякамп’ютарная казка.

Алена Брава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».