Вы тут

Як пазбавiцца ад мучнiстай расы на агрэсце


Калi агрэст на вашай дачы расце даўно, куст дастаўся вам ад бабулi, а яна ў свой час брала парасткi ў прабабулi, хутчэй за ўсё праблема мучнiстай расы знаёмая вам не па чутках. Гэты белаваты налёт на лiсцi i сцёблах, карычневыя плямы на ягадах, якiя счышчаюцца, калi пастарацца, але прыемнага ўсё адно мала.


Старыя сарты добрыя тым, што смачныя i адназначна не падвяргалiся нiякiм мадыфiкацыям, але вось бяда — яны зусiм няўстойлiвыя да розных хвароб. Пазбаўляцца ад смачнага сорту не хочацца, а вось перамагчы мучнiстую расу — наадварот. Пры гэтым добра было б абысцiся без таксiчных пестыцыдаў. Эфектыўныя народныя сродкi прафiлактыкi i барацьбы з мучнiстай расой ёсць. I яны правераны на практыцы.

Выклiкае захворванне адпаведны род грыбкоў, якiя выкiдваюць споры двойчы: вясной i летам. Таму на добры толк трэба праводзiць тры апрацоўкi агрэсту ад мучнiстай расы: да цвiцення, адразу пасля цвiцення i перад лiстападам. Пры гэтым кусты лепш не апырскваць, а намочваць, iмкнучыся не прапусцiць нi адной галiнкi. Да таго ж важна памятаць, што споры грыба зiмуюць у падсцiлцы, таму абавязкова трэба палiць тым жа самым сродкам i зямлю вакол куста. Апрацоўку рэкамендуецца праводзiць вечарам.

Народныя сродкi ад мучнiстай расы на агрэсце

  • Амiячная салетра. 50 грамаў амiячнай салетры раствараюць у 10 лiтрах вады. Апрацоўваюць агрэст пасля цвiцення.
  • Аспiрын + сода. 1 ст. л. соды, 1 таблетка аспiрыну, 1 ч. л. сродку для мыцця посуду або вадкага мыла, 1 ст. л. алею раствараюць у 4,5 лiтра вады. Гэтым саставам кусты апрацоўваюць на працягу сезона адзiн раз у два тыднi.
  • Вада. Ваду варта давесцi да кiпення. Ранняй вясной да сходу снегу кусты агрэсту аблiваюцца кiпенем проста з палiвачкi.
  • Гаупсiн або трыхадэрмiн (бiяпрэпараты). 150 мл прэпарату раствараюць у 10 лiтрах вады. Апырскваюць агрэст на працягу перыяду вегетацыi з iнтэрвалам у два тыднi.
  • Попел. Адзiн кiлаграм попелу залiваюць 10 лiтрамi вады i настойваюць сем дзён, часам памешваючы. Затым асцярожна пералiваюць настой, пакiдаючы асадак на дне. Апырскванне праводзяць у канцы мая — пачатку чэрвеня тройчы з iнтэрвалам у адзiн дзень. Попелавы асадак разводзяць вадой i палiваюць гэтай сумессю глебу пад кустамi.
  • Кальцынiраваная сода. 50 г кальцынiраванай соды раствараюць у невялiкай колькасцi гарачай вады, затым даводзяць ваду да 10 лiтраў i дадаюць 10 г вадкага мыла. Апрацоўваюць агрэст двойчы: да цвiцення i пасля цвiцення.
  • Кефiр або скiслае малако, сыроватка. 1 лiтр кефiру або кiслага малака змешваюць з дзевяццю лiтрамi вады. Апрацоўку праводзяць тры разы праз кожныя тры днi.
  • Каравяк. Каравяк разводзяць вадой у прапорцыi 1:3 i настойваюць тры днi. Затым зноў разводзяць вадой 1:3 i працэджваюць. Апрацоўваюць агрэст да цвiцення, пасля цвiцення i перад лiстападам.
  • Цыбульныя шалупiны. 200 г шалупiн рэпчатай цыбулi залiваюць 10 лiтрамi кiпеню i настойваюць два днi. Апрацоўваюць агрэст да цвiцення, пасля цвiцення i перад лiстападам.
  • Пiжма. 30 г сухой пiжмы залiваюць 10 лiтрамi вады i настойваюць суткi. Затым вараць на працягу 1,5—2 гадзiн i працэджваюць. Адварам пiжмы апрацоўваюць зямлю вакол кустоў вясной i восенню.
  • Прэлае сена цi лясны подсцiл. Вядро на трацiну запаўняюць сенам, далiваюць вадой i настойваюць тры днi. Потым зноў разводзяць вадой 1: 3 i працэджваюць. Апрацоўваюць агрэст да цвiцення, пасля цвiцення i перад лiстападам.
  • Сода. 2 ст. л. соды i 50 грамаў дзёртага гаспадарчага мыла раствараюць у 10 лiтрах вады. Апрацоўваюць кусты двойчы: да цвiцення i пасля цвiцення.
  • Угнаеннi. На 10 лiтраў вады неабходна 20 г суперфасфату, 50 г хлорыстага калiю, 30 г мачавiны, 5 г марганцоўкi. Агрэст апырскваюць адзiн раз пасля цвiцення.
  • Фiтаспарын. Бяруць 100—150 мл прэпарату на 10 лiтраў вады. Апрацоўваюць куст i глебу пад iм увесну да цвiцення i восенню пасля плоданашэння.
  • Хвошч. 1 кг свежага хвашчу залiваюць 10 лiтрамi вады i вараць дзве гадзiны. Адвар астуджваюць, працэджваюць i разводзяць вадой 1:5. Апырскваюць агрэст на працягу дачнага сезона з iнтэрвалам у тыдзень.

Варта памятаць, што мучнiстая раса, як i многiя iншыя грыбковыя захворваннi, вельмi любiць вiльготнасць, загушчаныя пасадкi i бедныя арганiкай глебы. Таму, па-першае, трэба старацца рэгулярна выразаць старыя галiнкi, якiя дрэнна пладаносяць, каб паветра свабодна пранiкала ўнутр куста, а па-другое, аздараўляць i ўзбагачаць глебу арганiкай. Замест таго каб перакопваць пад кустамi, выполваць усё пустазелле i выдаляць подсцiл (а раптам там стаiўся грыбок?), лепш, наадварот, падкладаць пад агрэст бацвiнне (асаблiва добрае бацвiнне паслёнавых: бульбы i таматаў) i шчодра палiваць яго зверху растворам ЭМ-прэпаратаў. Карысныя мiкраарганiзмы хутка возьмуцца за справу i «зжуюць» арганiчныя рэшткi разам з хваробатворнымi грыбкамi.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?