Вы тут

Па дзяржпраграме летась пабудавана 1,2 мільёна квадратных метраў жылля


Аб гэтым прэм’ер-міністр Сяргей Румас заявіў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў аб рэалізацыі дзяржпраграм і аб ацэнцы эфектыўнасці іх рэалізацыі у 2019 годзе.


У мінулым годзе ў межах выканання праграм уведзеныя ў эксплуатацыю восем устаноў дашкольнай адукацыі, пабудавана і рэканструявана больш за 143 кіламетраў рэспубліканскіх дарог. 

Эфектыўнасць выканання дзяржпраграм ацэньвае спецыяльная міжведамасная камісія, якую ўзначальвае Міністэрства эканомікі краіны. Паводле справаздачы гэтай камісіі, з рэалізаваных у 2019 годзе праграм 58 працэнтаў аднесеныя да высокаэфектыўных і эфектыўных. Дарэчы, у 2018 годзе такіх было толькі 50 працэнтаў. Усяго ў мінулым годзе выканана 280 (з 321) мэтавых і 42 (з 50) зводных мэтавых паказчыкаў.

«З аднаго боку, гэта трохі лепей, чым у 2018 годзе. Але зрабіць выснову, што рэалізавана ўсё як трэба, мы сёння не можам. Ёсць пытанні па выкананні зводных мэтавых параметраў да Мінсельгасхарча, Мінздароўя, Мінкультуры, Мінпрацы, Мінтранса, Мінпраму, а таксама да асобных рэгіёнаў», — заўважыў Сяргей Румас. Выдатнікамі, якія выканалі ўсе запланаваныя паказчыкі, сталі МНС і Мінлясгас

Асобна на пасяджэнні звярнулі ўвагу на выкананне дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства.

«Па выніках 2019 года рэалізацыя дадзенай праграмы ацэньваецца міжведамаснай камісіяй на ўзроўні «сярэднеэфектыўная», але праграма змяшчае сістэмаўтваральныя мерапрыемствы нацыянальнага маштабу ў сферы IT», — дадаў кіраўнік урада. Па яго словах, па праграме не дасягнутыя два з васьмі мэтавых паказчыкаў, у галіне мерапрыемстваў з 58 выкананыя толькі 24.

Прэм’ер-міністр папрасіў кіраўнікоў галін і рэгіёнаў дакласці яму, што робіцца для выхаду на неабходныя вынікі ў 2020 годзе.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.