Вы тут

«А можа, i добра, што цяпер дзецi меней чытаюць?»


Што ў вольны час можа быць лепей, чым пагартаць перыёдыку?!

Для таго каб гэта зрабiць, зайшоў я неяк у дзiцячую бiблiятэку (проста яна побач з домам), набраў сабе свежай прэсы — сяджу, гартаю, бачу, як у чытальню заходзяць два хлопчыкi гадоў па дванаццаць, як i я, кiруюць у дальнi кут.


Мне цiкава было даведацца, што ж яны будуць чытаць? Аднак нi кнiг, нi газет, нi часопiсаў хлопчыкi не ўзялi. Яны дасталi свае гаджэты i сiнхронна сталi гуляць у адну i тую ж гульню. Шэптам прамаўлялi нейкiя таямнiчыя словы, смяялiся, адзiн раз нават нешта заспявалi — такiм чынам, як я зразумеў, павiншавалi адзiн аднаго з пераходам на наступны ўзровень гульнi...

Перапынiў яе тэлефонны званок. У аднаго з хлопчыкаў дзед пытаўся, чым займаецца яго любiмы ўнучак. Той адказаў, што сядзiць у бiблiятэцы.

Дзядуля, падобна, не вельмi паверыў, стаў (прычым досыць гучна) задаваць iншыя пытаннi... Хлопчык спынiў яго кароткiм: «Не крычы, тут нельга. На вось, сам паглядзi» і падняў тэлефон, каб у поле бачання патрапiлi палiцы з кнiгамi.

Яго сябрук у гэты час проста душыўся ад смеху...

Гэта — адзiн эпiзод. У якасцi другога было выпадкова пачутае: «Мама, ды я ад мiнулага верша адысцi не паспела! — скардзiлася дачушка. — А тут ужо новы задаюць. Вялiкi... Амаль пяцьдзясят сантыметраў!»

...І зноў жа ў тэму. Нядаўна ў гарадскiм аўтобусе насупраць мяне сеў хлопчык (дарэчы, равеснiк тых «перасмешнiкаў») i адразу ж разгарнуў кнiгу. «Значыць, дзецi такi чытаюць, — узрадаваўся я. — Значыць, кнiга патрэбная!»

Звярнуў увагу на вокладку, на прозвiшча пiсьменнiцы. Яно мне, праўда, нiчога не сказала. Прыйшлося дома звярнуцца да iнтэрнэта, паглядзець, што за яна. I даведацца, што тая аўтарка — досыць вядомая сярод падлеткаў, што, мiж iншым, прапаведуе аднаполае каханне i нават магчымасць... самагубства. Пасля чаго падумаў: «А можа, i добра, што цяпер дзецi меней чытаюць?»

Яўген Шастакоў

г. Гомель

Загаловак у газеце: Пяцьдзясят сантыметраў... вершаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».