Вы тут

Вайскоўцы правялі дэзынфекцыю на тэрыторыi ААТ «БелАЗ»


У канцы мiнулага тыдня зводны батальён радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны праводзiў дэзынфекцыю на тэрыторыi ААТ «БелАЗ», што ў Жодзiне. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе ваеннага ведамства.


Вайскоўцы апрацавалi тэрыторыю прадпрыемства, а таксама ўнутраныя памяшканнi i вытворчыя цэхi. У сваёй рабоце яны выкарыстоўваюць узбранне i сродкi радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны. У iх лiк уваходзяць парагенератары i апараты высокага цiску.

— Батальён выканаў дэзынфекцыйныя работы на плошчы больш чым у 740 тысяч квадратных метраў, — паведамiлi ў Мiнiстэрстве абароны. — Iх складаюць аб’екты ўстаноў аховы здароўя, адукацыi, працы i сацыяльнай абароны, а таксама Мiнiстэрства ўнутраных спраў i, канешне ж, Узброеных Сiл. Праз апрацоўку прайшлi таксама 317 аўтамабiляў хуткай медыцынскай дапамогi.

Валяр’ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: mogilevnews.by

Загаловак у газеце: Ваенныя супраць каранавiруса

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».